Сьфінкс

эгіпецкая мітычная істота

Сьфінксмітычная істота ў старажытнаэгіпэцкай і старажытнагрэцкай міталёгіі.

Вялікі Сьфінкс у Гізе
Грэцкі сьфінкс

Сьфінкс у старажытнаэгіпэцкай міталёгіі дух-ахоўнік, увасабленьне царскай улады; фантастычная істота зь целам ільва і галавою чалавека (звычайна партрэт фараону) або сьвятой жывёлы.

У старажытнагрэцкай міталёгіі Сьфінкс — пачвара з тварам і грудзьмі жанчыны, целам ільва і крыламі птушкі, якую наслала Гера ў пакараньне на горад Тэбы. Яна забівала кожнага, хто ня мог адгадаць ейную загадку. Загадку разгадаў Эдып, Сьфінкс у роспачы кінулася ў бездань і разьбілася.

Літаратура рэдагаваць