Эгіпецкая рэвалюцыя 2011 году
Эгі́пецкая рэвалю́цыя 2011 го́ду (па-арабску: ثورة ٢٥ يناير) — падзеі, якія адбываліся пасьля маштабнага выступленьня 25 студзеня 2011. Паўстаньне ўяўляла сабой збольшага кампанію негвалтоўнага супраціву, якая складалася з сэрыі дэманстрацыяў, маршаў, актаў грамадзянскага непадпарадкаваньня і страйкаў працоўных. Мільёны пратэстоўцаў з розных сацыяльна-эканамічных і рэлігійных слаёў патрабавалі зьвяржэньня рэжыму эгіпецкага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
У Каіры, Александрыі і іншых местах Эгіпту не абышлося без узброеных выступаў пасьля посьпеху суседняй Туніскай рэвалюцыі, якая прывяла да падзеньня шматгадовага рэжыму. 11 лютага, празь некалькі тыдняў рашучых пратэстаў і ціску, Мубарак сышоў з пасады, распусьціўшы свой урад і прызначыўшы вайскоўца, былога кіраўніка Галоўнага дырэктарату выведкі Эгіпту Амара Суляймана віцэ-прэзыдэнтам у спробе прымірыць розныя бакі.
11 лютага Амар Суляйман абвясьціў, што ўлада пераходзіць ад Мубарака ў рукі Вярхоўнае рады Ўзброеных сілаў[1] Хунта, ачоленая выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Махамадам Хусэйнам Тантаві, 13 лютага абвясьціла пра прыпыненьне дзеяньня канстытуцыі, роспуску абодвух палатаў парлямэнту, а таксама пра свой намер кіраваць дзяржавай да наступных выбараў, якія адбудуцца праз паўгоду.
Хада
рэдагаваць- 25 студзеня: Дзень гневу — вечаровы збор некалькіх дзясяткаў тысячаў людзей у цэнтры Каіру з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі кіраўніцтва краіны прывёў да гібелі ў сутычках 2 дэманстрантаў і паліцыянта[2], затрыманьня звыш 200 асобаў[3].
- 26 студзеня: хваляваньні ў Каіры і Суэцы(be) — загінуў яшчэ 1 дэманстрант, звыш 800 трапіла пад арышт, некалькі сотняў пацярпела, у Суэцы спалілі паліцэйскі пастарунак і будынак гарадзкой адміністрацыі[4].
- 28 студзеня: Пятніца гневу (пакутнікаў) — ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру і былога кіраўніка Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Махамада аль-Барадэі за заклік у Каіры да выхаду на вуліцу[5] зьмясьцілі пад хатні арышт, тысячы людзей у буйных гарадах патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, атакавалі мясцовыя аддзяленьні кіроўнай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі(en), у Александрыі, Каіры і Суэцы загінула 80 чалавек, падпалілі пастарункі, увялі камэнданцкую гадзіну(en) і вайсковую бранятэхніку, каля 2 тысячаў параненых[6], у краіне адключылі сотавую сувязь і доступ да сеціва. Хосьні Мубарак абвясьціў аб адстаўцы ўраду[7].
- 29 студзеня: паліцыя выкарыстала бранятэхніку для разгону дэманстрантаў у цэнтры Каіра, тысячы маніфэстантаў спрабавалі ўзяць прыступам Міністэрства ўнутраных справаў(en), паліцыя Александрыі ўжыла баявыя патроны — загінула 20 чалавек[8].
- 30 студзеня: з 25 студзеня загінула 150 чалавек, звыш 4 тысячаў атрымалі раненьні, уначы ў Каіры падпалілі будынак падатковай управы і сядзібы кіроўнай партыі. Хосьні Мубарак даручыў былому міністру грамадзянскай авіяцыі(en) Ахмаду Шафіку(en) ўтварыць новы ўрад і прызначыў віцэ-прэзыдэнтам кіраўніка агульнай выведкі(en) Амара Сулеймана[9].
- 31 студзеня: дзясяткі тысячаў каірцаў занялі цэнтральную плошчу сталіцы, мітынгоўцы выпусьцілі на волю некалькі тысячаў вязьняў, у Эгіпце спынілі чыгуначныя зносіны, зачынілі найбуйнейшы порт(en) краіны ў Александрыі. Новы ўрад прысягнуў Хосьні Мубараку[10], Амар Сулейман прапанаваў Хосьні Мубараку пайсьці ў адстаўку[11].
- 1 лютага: Марш мільёнаў — звыш мільёна чалавек на цэнтральнай сталічнай плошчы Вызваленьня (Тахрыр)(en) заявілі, што застануцца на месцы да адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, зачыніліся банкі, біржа[12] і ўсе марскія парты[13]; на Сынаі ў шэсьцях бралі ўдзел 250 тыс. чалавек, у Александрыі — 50 тысячаў[14].
- 2 лютага: Хосьні Мубарак заявіў, што ня вылучыцца на выбарах у верасьні[15]. У сутычках дэманстрантаў з прыхільнікамі прэзыдэнта на плошчы Вызваленьня ў Каіры загінула 3 чалавекі, звыш 600 параненыя[16].
- 3 лютага: у сутычках у Каіры загінула 13 чалавек[17].
- 4 лютага: на плошчы Вызваленьня стаяла звыш 1,5 мільёны маніфэстантаў[18].
- 5 лютага: большасьць мітынгоўцаў пакінула каірскую плошчу Вызваленьня[19]. Адбыліся пасьпяховыя перамовы віцэ-прэзыдэнта Амара Сулеймана з апазыцыйнымі партыямі[20].
- 6 лютага: плошча Вызваленьня засталася занятай дэманстрантамі, школы і ВНУ зачыненыя. Хосьні Мубарак адправіў у адстаўку вышэйшы склад кіроўнай партыі[21].
- 7 лютага: тысячы людзей засталіся на плошчы Вызваленьня, з 25 студзеня забіта 297 чалавек[22]. Улады абвясьцілі аб намеры стварыць камісію па зьмене канстытуцыі[23].
- 8 лютага: улады абвясьцілі аб павышэньні заробкаў і пэнсіяў[24].
- 11 лютага: Хосьні Мубарак падаў у адстаўку і перадаў кіраваньне Вышэйшай радзе ўзброеных сілаў(en)[25].
- 12 лютага: на каірскай плошчы Вызваленьня засталіся тысячы людзей. Вышэйшая рада Ўзброеных сілаў Эгіпту заявіла аб пакіданьні складу ўраду нязьменным і намеры перадаць уладу новаму грамадзянскаму ўраду ў рамках дэмакратычнага ладу[26].
- 13 лютага: забастоўка работнікаў Суэцкага канала прывяла да перабою паставак паліва ў Каір[27], незадаволеныя беспрацоўем людзі вярнуліся на каірскую плошчу Вызваленьня да выкананьня ўсіх абяцаньняў Вышэйшай радай Узброеных сілаў, сотні паліцыянтаў стралялі ў паветра перад будынкам МУС[28]. Вышэйшая рада Ўзброеных сілаў Эгіпту абвясьціла аб роспуску парлямэнту, прыпыненьні дзеяньня Канстытуцыі(en) і дзейнасьці Канстытуцыйнага суда(en) на 6 месяцаў да прэзыдэнцкіх выбараў(en)[29].
- 14 лютага: Вышэйшая рада Ўзброеных сілаў стварыла камісію для распрацоўкі новага Асноўнага закону[30] і забараніла прафсаюзам ладзіць забастоўкі[31].
- 15 лютага: Вышэйшая рада Ўзброеных сілаў заявіла аб намеры правесьці рэфэрэндум аб Канстытуцыі цягам 2 месяцаў[32].
- 19 сакавіка: у рэфэрэндуме(en) ўзялі ўдзел 79% выбарцаў, большасьць прагаласавала за папраўкі[33].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Hosni Mubarak resigns as president (анг.). Al-Jazeera English (11 February 2011).
- ^ Стала вядома аб ахвярах падчас антыўрадавых акцыяў пратэсту ў Эгіпце // Белтэлерадыёкампанія, 26 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Трое загінуўшых, больш за 200 затрыманых. У Каіры працягваюцца масавыя беспарадкі // Белтэлерадыёкампанія, 26 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ У Эгіпце арыштаваныя больш за 800 удзельнікаў антыўрадавых выступленьняў // Белтэлерадыёкампанія, 27 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Мітынгоўцы ў Эгіпце абяцаюць арганізаваць сёньня самыя масавыя акцыі пратэсту // Белтэлерадыёкампанія, 28 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Аляксей Кандраценка. Напружанасьць у Эгіпце расьце з кожнай хвілінай // Белтэлерадыёкампанія, 28 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Анатоль Ліпецкі. У эгіпецкіх гарадах па-ранейшаму пануе хаос і бясчынствуюць марадзёры // Белтэлерадыёкампанія, 29 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Аляксей Кандраценка. Ужо які дзень у цэнтры ўвагі сусьветнай грамадзкасьці — масавыя беспарадкі ў Эгіпце // Белтэлерадыёкампанія, 29 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Анатоль Ліпецкі. Колькасьць загінулых у Эгіпце перавысіла 150 чалавек, 4 тысячы параненыя // Белтэлерадыёкампанія, 30 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ У ахопленым хаосам Эгіпце завяршылася фармаваньне новага ўрада // Белтэлерадыёкампанія, 31 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Лізавета Казакова. Сёньняшнюю сытуацыю ў Эгіпце назіральнікі характарызуюць адным словам - «анархія» // Белтэлерадыёкампанія, 31 студзеня 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Лізавета Казакова. Беспарадкі ў Эгіпце — па-ранейшаму тэма нумар адзін у сусьветных СМІ // Белтэлерадыёкампанія, 1 лютага 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ У Эгіпце не спыняюцца масавыя беспарадкі // Белтэлерадыёкампанія, 1 лютага 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Колькасьць пратэстантаў у Каіры вырасла да двух мільёнаў // Зьвязда : Газэта. — 2 лютага 2011. — № 20 (26884). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Прэзыдэнт Эгіпта Хосьні Мубарак не будзе балятавацца на новы тэрмін // Белтэлерадыёкампанія, 2 лютага 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
- ^ Новыя ахвяры ў Эгіпце // Белтэлерадыёкампанія, 3 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ За апошнія суткі ў Каіры стала вядома яшчэ аб некалькіх выпадках агрэсіі супраць рэпартэраў // Белтэлерадыёкампанія, 4 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ 11-ы дзень пратэстаў у Эгіпце падыходзіць да канца // Белтэлерадыёкампанія, 4 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Новы эгіпецкі кабінет міністраў сёньня ўпершыню абмеркаваў сытуацыю ў краіне // Белтэлерадыёкампанія, 5 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Эгіпет сёньня паспрабуе вярнуцца да нармальнага жыцьця // Белтэлерадыёкампанія, 6 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Напал жарсьцяў у Эгіпце паступова зьніжаецца // Белтэлерадыёкампанія, 7 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ За два тыдні масавых беспарадкаў у Эгіпце былі забітыя сама меней 297 чалавек // Белтэлерадыёкампанія, 8 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Эгіпет вяртаецца да мірнага жыцьця // Белтэлерадыёкампанія, 7 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ У Эгіпце скарачаецца час дзеяньня камэнданцкай гадзіны // Белтэлерадыёкампанія, 8 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Прэзыдэнт Эгіпта Хосьні Мубарак падаў у адстаўку // Белтэлерадыёкампанія, 11 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Вольга Саламаха. Эгіпет вяртаецца да нармальнага жыцьця, дзеяньне камэнданцкай гадзіны скарочанае // Белтэлерадыёкампанія, 12 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Вольга Саламаха. У Эгіпце сёньня пройдзе першае пасьля адстаўкі Хосьні Мубарака пасяджэньне ўрада // Белтэлерадыёкампанія, 13 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ У Каіры зноў абвастраецца сытуацыя // Белтэлерадыёкампанія, 13 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ У Эгіпце распушчаны парлямэнт і прыпыненая дзейнасьць Канстытуцыйнага суда // Белтэлерадыёкампанія, 13 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Армія Эгіпта паставіць вулічныя пратэсты па-за законам // Белтэлерадыёкампанія, 14 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Ваенныя Эгіпта заклікаюць спыніць маніфэстацыі і вярнуцца да працы // Белтэлерадыёкампанія, 14 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Ваеннае кіраўніцтва Эгіпта мае намер правесьці рэфэрэндум па зьмяненьні Канстытуцыі ў найбліжэйшыя два месяцы // Белтэлерадыёкампанія, 15 лютага 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
- ^ Пераважная большасьць эгіпцянаў прагаласавала за ўнясеньне паправак у тэкст Канстытуцыі краіны // Белтэлерадыёкампанія, 20 сакавіка 2011 г. Праверана 3 сакавіка 2013 г.
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Узброены канфлікт}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |