Сэктар Газа
араб. قطاع غزة
Сьцяг Сэктару Газы
(Сьцяг)
Месцазнаходжаньне Сэктару Газы
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Газа
Найбуйнейшы горад Газа
Форма кіраваньня Паўпрэзыдэнцкая рэспубліка
Махмуд Абас
Рамі Хамдала
Плошча
 • агульная

360[1] км²
Насельніцтва
 • агульнае (2017)
 • шчыльнасьць

1,8 млн[1]
5046/км²
Этнічны склад
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$1,35 млрд
$6100
Валюта Новы ізраільскі шэкель (ILS)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+2)
CEST (UTC+3)
Дамэн верхняга ўзроўню .ps
Тэлефонны код ++970
Цяпер зьяўляецца часткай Палестынская аўтаномія

Сэ́ктар Га́за (па-арабску: قطاع غزة‎, [qɪˈtˤɑːʕ ˈɣazza], па-габрэйску: רצועת עזה), таксама паласа́ Газа — палестынская вобласьць на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора, якая мяжуе з Эгіптам на паўднёвым захадзе на працягу 11 кілямэтраў і Ізраілем на ўсходзе і на поўначы, маючы агульную мяжу ў 51 км. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 41 км, з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — ад 6 да 12 км, плошча — 360 км². Насельніцтва — 1,8 млн чалавек[1]. Сталіца — места Газа.

У пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі Газа ўваходзіла ў склад Сырыйскага вілаету. Пасьля Другой сусьветнай вайны паводле Пляну ААН па падзеле Палестыны была аднесеная ў склад тэрыторыі, прызначанай для стварэньня арабскай дзяржавы. Пасьля араба-ізраільскай вайны 1948—1949 рокаў рэгіён акупаваны Эгіптам (1948—1967), пасьля Шасьцідзённай вайны — Ізраілем. У 1994 годзе Ізраіль гарантаваў права самакіраваньня рэгіёну Газы праз Палестынскую аўтаномію. З 2007 году ў выніку перавароту рэгіён дэ-факта кантралюецца групоўкай ХАМАС, пасьля чаго Ізраіль і Эгіпет ўвялі санкцыі супраць Палестынскай аўтаноміі і перакрылі свае граніцы з Газай. У 2012 годзе Генэральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дала Палестыне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыі[2]. Сэктар Газа разам з заходнім берагам ракі Ярдан зьяўляюцца часткай палестынскай тэрыторыі, вызначанай у нарвэскіх пагадненьнях і рэзалюцыі СБ ААН 1860[3].

Рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,33% згодна са зьвесткамі 2017 году[1] — 12-ы ў сьвеце паводле хуткасьці. Аднак існуе абмежаваная магчымасьць да будаўніцтва новых дамоў і аб’ектаў для гэтага росту. Да 2020 року чакаецца павелічэньне колькасьць насельніцтва да 2,1 млн чалавек; пры захаваньні цяперашніх тэмпаў рэгіён стане непрыдатным для жыцьця. Пераважную частку палестынскага насельніцтва ў Сэктары Газа складаюць мусульмане-суніты.

Нягледзячы на вывад ізраільскіх войскаў у 2005 року і вынас ізраільскіх паселішчаў, Арганізацыя аб’яднаных нацыяў, большасьць дзяржаваў і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму лічаць тэрыторыю акупаванай: Ізраіль кантралюе паветраную і марскую прастору, а таксама шэсьць зь сямі наземных пагранічных пераходаў Газы. Ён пакінуў за сабой права ўводзіць на тэрыторыю сэктару войскі пры патрэбе і ўвёў буфэрную зону з боку Газы.

Разам з Заходнім берагам ракі Ярдан сэктар Газа ўтварае Палестынскую аўтаномію.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць