Правы чалавека

неад’емныя правы чалавека, якія надаюцца ад нараджэньня

Правы чалавека лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.

Марка Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў


« Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэньня. Яны маюць розум і сумленьне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства. »

Гл. 1. Дэклярацыя правоў чалавека

Гісторыя пытаньня правоў чалавека

рэдагаваць

Гісторыя пытаньня правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філязофскіх і прававых дасягненьнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакумэнты і позьнія рэлігійныя і філязофскія дасьледаваньні ўтрымліваюць паняцьці, якія можна лічыць пачаткам фармаваньня правоў чалавека. Да іх можна аднесьці: «Цыліндар Кіра», які датуецца 539 годам да н. э., у якім Пэрсыдзкі імпэратар Кір Вялікі запісаў свае намеры пасьля заваяваньня Нэа-Бабілёнскай імпэрыі; Указы Ашокі — якія былі выдадзеныя Ашокай Вялікім у Індыі паміж 272 і 231 г.г.да н. э.; канстытуцыя Мэдзіны 622 году напісаная Мухамэдам якая аформіла пагадненьні паміж арабійскімі плямёнамі; ангельская Хартыя Вольнасьцяў 1215 году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.

Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі Біль аб Правах 1689 году абмежаваў сьпіс пакараньняў якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзянаў. Дзьве рэвалюцыі ХVIII стагодзьдзя, якія адбыліся ў ЗША (1776 год) і ў Францыі (1789 год), прывялі да прыняцьця Дэклярацыі Злучаных Штатаў аб Незалежнасьці і Дэклярацыю Правоў Чалавека і Грамадзяніна адпаведна. Абодва гэтыя дакумэнты ўсталёўвалі сьпіс правоў чалавека. Дадаткова Вірджынская Дэклярацыя Правоў 1776 году пашырыла гэты сьпіс. Адначасова адбываліся дасягненьні ў філязофіі правоў чалавека ў працах Томаса Пэйна, Джона Сьцюарта Міла і Гегеля.

Шматлікія грамадзкія групы дамагліся глыбокіх зьменаў у справе правоў чалавека ў ХХ стагодзьдзі. У Заходняй Эўропе і ЗША прафэсійныя зьвязы ўнесьлі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі права на пратэст, гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі дзіцячую працу. Рух за правы жанчынаў дабіўся гарантаваньня жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасаваньня каляніялізму. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух Махатмы Гандзі, які змог дамагчыся вызваленьня Індыі з-пад улады Вялікабрытаніі. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасьцяў у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.

Узьнікненьне Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і падпісаньне Жэнэўскай Канвэнцыі ў 1864 годзе сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае разьвіцьцё пасьля Другой Сусьветнай вайны.

Сусьветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараваньне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фармаваньня сучасных інструмэнтаў для гарантаваньня правоў чалавека.

Ліга Нацый была заснаваная ў 1919 годзе ў выніку Вэрсальскай дамовы пасьля канчатку Першай Сусьветнай вайны. Мэтамі дзеяньня Лігі былі, акрамя іншага, былі і забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі, рэгуляваньне спрэчных пытаньняў паміж краінамі. У дзейнасьць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі ўключаны ў Дэклярацыю Правоў Чалавека.

Ялцінская Канфэрэнцыя 1945 году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі Нацыяў. Гэтай арганізацыяй стала Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. З моманту свайго стварэньня ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў сьвеце. Пасьля Другой Сусьветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.

Філязофія

рэдагаваць

Філязофія правоў чалавека ляжыць у аснове канцэпцыі правоў чалавека, іхнага абгрунтаваньня і зьместу. Некаторыя тэарэтычныя падыходы былі вылучаны для таго, каб растлумачыць, якім чынам і чаму правы чалавека сталі часткай сацыяльных чаканьняў.

Адной з найстарэйшых заходняй філязофіяй правоў чалавека зьяўляецца тое, што яны ёсьць прадуктам натуральнага права, якія вынікаюць з розных філязофскіх і рэлігійных падставаў. Іншыя тэорыі сьцьвярджаюць, што правы чалавека былі кадыфікаваны як правы маральных паводзінаў, якое зьяўляецца грамадзкім прадукт дзякуючы працэсу біялягічнай і сацыяльнай эвалюцыі, менавіта так лічыў шатляндзкі філёзаф Дэйвід Г’юм. Правы чалавека таксама апісаны як сацыялягічная структура правілаў паводзінаў, паводле сацыялягічнай тэорыі права і працы Макса Вэбэра. Гэтыя падыходы ўключаюць у сябе панятак, што людзі ў грамадзтве, прымаюць правілы законнай улады ў абмен на бясьпеку і эканамічную выгаду, то бок зьяўляюцца грамадзкай дамовай. Дзьве тэорыі на сёньня дамінуюць у сучасным разуменьні правоў чалавека, то бок тэорыя інтарэсаў і тэорыя волі. Тэорыя цікавасьці сьцьвярджае, што асноўная функцыя правоў чалавека ёсьць абарона і заахвочваньне некаторых важных інтарэсаў чалавека, а тэорыя волі спрабуе ўсталяваць справядлівасьць у галіне правоў чалавека на аснове ўнікальнай здольнасьці чалавека да свабоды[1].

Крытыцызм

рэдагаваць

Прэтэнзыі правоў чалавека на ўнівэрсальнасьць часьцяком робіцца прадметам крытыцы. Сярод філёзафаў, якія падвяргалі крытыцы канцэпцыю правоў чалавека значацца Джэрэмі Бэнтам, Эдмунд Бэрк, Фрыдрых Ніцшэ і Карл Маркс. Прафэсар палітычнай філязофіі Чарлз Блатбэрг сьцьвярджае, што абмеркаваньне правоў чалавека, зьяўляючыся абстрактным, дэматэвуе людзей на адстойваньне каштоўнасьцяў, якія яны павінны былі абараняць[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Fagan, Andrew (2005). «Human Rights». The Internet Encyclopedia of Philosophy. ISSN 2161-0002.
  2. ^ Blattberg, C (2010). «The Ironic Tragedy of Human Rights». Patriotic Elaborations: Essays in Practical Philosophy. McGill-Queen's University Press. pp. 43–59. ISBN 0-7735-3538-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць