Сынай (гара)
Гара Сынай (іўр. הַר סִינַי, Хар-Сінай; таксама гара Майсея, гара Харыў) — гара на Сынайскай паўвысьпе ў Эгіпце. Паводле Бібліі на гэтай гары Бог (ЙХВХ) зьяўляўся Майсею і даў Дзесяць прыказаньняў.
Габрэйская традыцыя не захавала дакладнага месцазнаходжаньня гары Сынай. Шанаваньне цяперашняй гары Майсея (араб. Джабал-Муса) як гары Сынай зьяўляецца старажытнай хрысьціянскай традыцыяй, ўзыходзячай да пачатку IV стагодзьдзя. У новы час прапаноўваліся і іншыя варыянты атаясамленьня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСынай (гара) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў