Пэсах

(Перанакіравана з «Пасха»)

Пэ́сах (па-габрэйску: פֶּסַח, літар. «мінуў, абышоў», у ашкенаскім вымаўленьні — пэйсах /пайсах; арам. פִּסְחָא, пісха; па-беларуску: Пасха) — цэнтральнае юдэйскае пілігрымскае сьвята(he) ў памяць пра Выхад з Эгіпту. Пачынаецца на чатырнаццаты дзень вясновага месяца нісан і сьвяткуецца цягам 7 дзён у Ізраілі і 8 — па-за межамі Ізраілю.

Пасхальны сэдэр на 1500 чалавек (1971)
Пэсах
юдэйская традыцыя
Значэньне сьвята выхаду з Эгіпту
Дата 14—21 нісана

Пасьля таго, як эгіпецкі фараон па дзевяці карах эгіпецкіх не пагадзіўся адпусьціць жыдоў дадому, анёл Госпадаў забіў усіх першынцаў (чалавечых і жывёльных). Анёл абмінаў (адсюль і назва сьвята) толькі тых, дзьверы чыіх хатаў былі памазаныя крывёю ягняці. Такім чынам усе першынцы ў жыдоўскіх сем’ях ацалелі.

Важным рытуалам сьвяткаваньня Пэсаху ёсьць рытуальная сямейная вячэра — сэдэр, на якой галава сям’і чытае дзецям гісторыю Сыходу з багата ілюстраванае кніжкі — Пасхальнай Хагады. Цягам сьвята забаронена ўжываць хлеб і любыя іншыя квасныя прадукты са збожжа. У гэтыя дні жыды ядуць мацу (праснакі).

Цяперашні шаблён-картка мае няшмат магчымасьцяў, таму застаецца дадаць, што ў 2017 г. Пэсах адзначаецца зь вечара 10 красавіка па 18 красавіка.