Ісус Хрыстос — супэрзорка
рок-опэра Эндру Лойда Ўэбэра і Тыма Райса
«Ісус Хрыстос — супэрзорка» (па-ангельску: Jesus Christ Superstar) — рок-опэра, створаная ў 1970 годзе брытанскім кампазытарам Эндру Лойдам Ўэбэрам на лібрэта Тыма Райса. 12 кастрычніка наступнага году адбылася пастаноўка твору ў якасьці мюзыкла ў ЗША.[1]
Ісус Хрыстос — супэрзорка | |
Jesus Christ Superstar | |
Вокладка альбому 1970 году ў ЗША | |
Жанр | Рок-опэра |
---|---|
Аўтар | Тым Райс (лібрэта) |
Кампазытар | Эндру Лойд Ўэбэр |
Працягласьць | 1 г 27 хв |
Краіна | Вялікабрытанія |
Мова | Ангельская |
Год прэм’еры | 1970 |
У 1971 годзе быў выдадзены двухкружэлкавы альбом Jesus Christ Superstar, у якім галоўную ролю (Ісуса Хрыста) выканаў вакаліст Deep Purple Ян Гілан.
Галоўныя ролі
рэдагавацьРоля | Вакальны дыяпазон | Апісаньне |
---|---|---|
Ісус Хрыстос | тэнар (A2–A5) | Галоўны пэрсанаж, настаўнік дванаццаці апосталаў, чалавек, якога клічуць «сынам гасподнім» і «царом юдэяў». |
Юда Іскарыёт | тэнар (D3–D5) | Мяркуецца галоўным пратаганістам опэры. Адзін з дванаццаці апосталаў, занепакоены наступствамі Ісусавай славы. |
Марыя Магдаліна | мэцца-сапрана (F3–E♭5) | Пасьлядоўніца Ісуса, што закахалася ў яго. |
Понтыюс Пілят | барытон (A2–B4) | Прэфэкт Юдэі, які ў сьне бачыць падзеі ад самага пачатку да ўкрыжаваньня Ісуса. |
Каяфа | бас (C♯2–F4) | Адзін з галоўных антаганістаў опэры. Первасьвятар, які лічыць Ісуса пагрозай усяму краю. |
Анна | кантратэнар (G2–D5) |
Адзін з галоўных антаганістаў опэры. Першасьвятар, паплечнік Каяфы, намаганьнямі якога перакананы ў вінаватасьці Хрыста. |
Пётар | барытон (A2–G4) | Адзін з дванаццаці вучняў Ісуса. Тройчы адракаецца Ісуса наступным жа днём па арышце Хрыста, каб уратавацца. |
Сымон Зілот | тэнар (G3–B4) | Адзін з дванаццаці вучняў Ісуса. Прызывае Ісуса павесьці ягоных пасьлядоўнікаў у бой супраць рымлянаў. |
Цар Ірад | тэнар (C♯3–G4) | Цар Галілеі. Ісуса прыводзяць на суд Іраду пасьля першай сустрэчы зь Пілятам. |
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |