Душа́ — асаблівая нематэрыяльная сутнасьць, што не залежыць ад цела й вызначае жыцьцё, здольнасьці й асобу чалавека. Вера ў душу, якая складае сутнасьць анімізму, зазнала зьмены ў працэсе рэлігійнага разьвіцьця чалавецтва. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца ня як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае й бесьцялеснае, як боскі дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэньні й страчвае ў момант сьмерці. Большасьць рэлігіяў прызнае або бесьсьмяротнае існаваньне душы ў замагільным сьвеце, як то хрысьціянства, іслам і іншыя, або бясконцае перасяленьне яе з аднаго цела ў іншае, як то будызм. Згодна з многімі ідэалістычнымі, дуалістычнымі філязофскім напрамкамі й рэлігійнымі плыням, душа ёсьць несьмяротная субстанцыя[1], нематэрыяльная сутнасьць[2], у якой выказана боская прырода чалавека[3], якая дае пачатак і абумоўліваецца жыцьцём, здольнасьцю адчуваньня, мысьленьня, сьвядомасьці, пачуцьцяў і волі, што супрацьпастаўляецца целу[4].

Сымбаль душы — птушка, на бізантыйскай мазаіцы

Каталіцкі сьвятар і мысьляр Тамаш Аквінскі прыпісваў наяўнасьць душы ўсім арганізмам, але сьцьвярджаў, што толькі чалавечыя душы ёсьць несьмяротнымі[5]. Згодна зь сьветапоглядам іншых рэлігіяў, у першую чаргу індуізму й джайнізму, усе жывыя істоты ад самай маленькай бактэрыі да самога буйнога з сысуноў маюць цела й душу. Сапраўдным абліччам істотаў зьяўляецца душа, у той час як цела ёсьць толькі мэханізмам, каб выпрабаваць карму гэтага жыцьця. Паводле анімізму, душу маюць яшчэ й не біялягічныя аб’екты, як то рэкі й горы[6].

Грэцкія філёзафы, як то Сакрат, Плятон і Арыстотэль, меркавалі, што душа ёсьць лягічнай здольнасьцю, увасабленьне якой павінна быць самым чароўным учынкам чалавека. На сваім судовым працэсе Сакрат нават абагульніў сваё вучэньне, заахвочваючы сваіх сяброў атэнянаў дамагчыся посьпеху ў пытаньнях псыхікі, паколькі ўсё цялеснае залежаць ад духоўнае дасканаласьці. Кансэнсус сучаснае навукі палягае ў тым, што няма аніякіх доказаў, якія пацьвярджаюць існаваньне душы, калі як традыцыйна яе вызначаюць як духоўнае дыханьне цела. У мэтафізыцы панятак «душа» ёсьць тоесным панятку «розум», каб абазначыць сьвядомасьць і інтэлект чалавека.

Рэлігійныя ўяўленьні

рэдагаваць

Старажытны Блізкі Ўсход

рэдагаваць

Паводле вызнаваньню ў Старажытным Эгіпце, лічылася, што чалавек складаецца з розных элемэнтаў, фізычных і духоўных. Падобныя ідэі сустракліцца ў старажытных асырыйскай і бабілёнскай рэлігіях. Кутамува, каралеўскі чыноўнік VIII стагодзьдзя да н. э. з Самалу, загадаў надпісаць стэлу, усталяваную пасьля ягонай сьмерці. Паводле надпісу, ягоныя жалобы распавядалі ягонае жыцьцё і замагільнае жыцьцё словамі для маёй душы, якая знаходзіцца ў гэтай стэле. Гэта адна з самых раньніх спасылак на душу як на асобную сутнасьць ад цела.

Хрысьціянства

рэдагаваць
 
Душа, якую нясуць на неба на карціне мастака Вільяма-Адольфа Бугро.

Згодна з распаўсюджанай хрысьціянскай эсхаталёгіяй, калі людзі паміраюць, іхныя душы прыйдуць да Бога, які па жыцьцёвым учынкам чалавека будзе вырашаць, дзе душа ў выніку апынецца, у раі ці ў пекле. Іншыя хрысьціяне, якія прытрымліваюцца ідэяў хрысьціянскага кандыцыяналізму, разумеюць душу як жыцьцё й лічаць, што памерлыя сьпяць. Гэтая вера традыцыйна суправаджаецца верай у тое, што няправедная душа перастане існаваць, а не будзе пакутаваць адвечна. Вернікі атрымаюць у спадчыну вечнае жыцьцё альбо на небе, альбо ў Царстве Божым на зямлі, і будуць атрымліваць асалоду ад адвечных зносінаў з Богам.

Не зважаючы на тое, што ўсе асноўныя галіны хрысьціянства, як то каталіцкая царква, праваслаўныя цэрквы, старажытныя ўсходнія цэрквы, царква Ўсходу, эвангелісты й іншыя пратэстанты, вучаць, што Ісус Хрыстос гуляе вырашальную ролю ў працэсе хрысьціянскага выратаваньня, спэцыфіка гэтае ролі й ролі іншых рэлігійных асобаў альбо царкоўныя абрады й адносіны ёсьць пытаньнем шырокай разнастайнасьці ў афіцыйным царкоўным вучэньні хрысьціянскіх плыняў, тэалягічных спэкуляцыях і народнай практыцы.

Паходжаньне душы выклікае хвалюючае пытаньне ў хрысьціянстве. Асноўныя выкладзеныя тэорыі ўключаюць духоўны крэацыянізм, традуцыянізм і папярэдняе існаваньне. Згодна з крэацыянізмам душы, Бог непасрэдна стварае кожную індывідуальную душу, альбо ў момант засьнітку, альбо ў іншы позьні час. Паводле традуцыянізму, душа паходзіць ад бацькоў, ствараючыся натуральным чынам. Паводле тэорыі папярэдняга існаваньня, душа існуе да моманту засьнітку. Ёсьць шмат меркаваньняў наконт таго, ці ёсьць у чалавечых эмбрыёнаў душа ад засьнітку, ці ў які момант паміж засьніткам і нараджэньнем чалавек набывае душу, сьвядомасьць, становячыся асобай. Пазыцыі ў гэтым пытаньні могуць гуляць вырашальную ролю ў меркаваньнях аб маральнасьці абортаў[7][8][9].

Адзін з самых уплывовых раньніх хрысьціянскіх мысьляроў заходняга хрысьціянства, Аўгустын, назваў душу асаблівай субстанцыяй, надзеленай розумам і прыстасаванай кіраваць целам. Некаторыя хрысьціяне падтрымліваюць трыхатамічны погляд на людзей, які сьцьвярджае, што чалавек складаецца зь цела, душы й духу[10]. Аднак большасьць сучасных тэолягаў адзначаюць, што паняткі «дух» і «душа» у многіх біблейскіх тэкстах ужываюцца ўзаемазаменна, і таму яны ёсьць тоеснымі. Такім чынам, тэолягі прытрымліваюцца тэорыі дыхатаміі, якое сьцьвярджае што чалавек складаецца зь цела й душы.

  1. ^ Иерей Андрей Хвыля-Олинтер — О реинкарнации (переселении душ).
  2. ^ Е. В. Мареева — Д. Локк об истоках единства души: Бог, натура или культура?
  3. ^ Людвиг Фейербах. Сущность христианства.
  4. ^ Дуализм(недаступная спасылка). Гісторыя філязофіі.
  5. ^ Peter Eardley and Carl Still (2010). «Aquinas: A Guide for the Perplexed». London. Continuum. — С. 34—35. — ISBN 0826498809.
  6. ^ «Soul», The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition. 2001—07.
  7. ^ «Do Embryos Have Souls?». Catholic Education Resource Center.
  8. ^ «Embryos have souls? What nonsense». The Times.
  9. ^ Jones, David Albert (2005). «The Soul of the Embryo: An Enquiry into the Status of the Human Embryo in the Christian Tradition». Continuum Press. — ISBN 978-0-8264-6296-1.
  10. ^ «Soul». New Advent.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Душасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Душа. Азбука веры (анг.).