«Ісу́с» (па-ангельску: Jesus) — амэрыканскі фільм 1979 году аб жыцьці Ісуса Хрыста. Сцэнар Барнэта Фішбэйна грунтаваўся на Дабравесьці паводле Лукі. Здымкі праводзіліся ў Ізраілі. Першапачаткова распаўсюджваўся кінастудыяй «Браты Ўорнэры» (Бэрбанк(en), Лос-Анджэлеская акруга, штат Каліфорнія, ЗША) у кінатэатрах ЗША. Выпускаўся на кінастужцы шырынёй 8, 16 і 35 мілімэтраў, відэакасэтах, кампакт-дысках, DVD і ў сеціве[1]. У 2014 г. адбыўся выпуск у высокім разрозьненьні[2]. На 2015 г., за 35 гадоў, фільм пераклалі на 1197 моваў, у тым ліку на беларускую. У выніку фільм увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса ў якасьці фільма з найбольшым у сьвеце лікам перакладаў на іншыя мовы[3]. На 2016 г., за 36 гадоў, некамэрцыйная арганізацыя «Кампусны паход дзеля Хрыста»(en) (Арланда, штат Флорыда, ЗША) зладзіла паказы фільма на звыш 1300 мовах у супрацы з хрысьціянскімі цэрквамі ў 191 краіне (у тым ліку ў Беларусі) са звыш 6,5 млрд праглядаў. Пасьля прагляду фільма звыш 230 млн гледачоў прынялі хрысьціянства[4]. На 2016 г. фільм «Ісус» заставаўся кінафільмам з найбольшым лікам праглядаў у сьвеце[2]. На 26 сакавіка 2016 г. фільм паказалі ў 228 краінах і пераклалі на 1421 мову[5].

«Ісус»
анг. Jesus
Жанр Драма
Рэжысэр Пітэр Сайкс(en)
Сцэнарыст Барнэт Фішбэйн
Заснаваны на Эвангельле паводле Лукі
Прадусар Джон Гэйман(en)
У ролях Браян Дыкан(en), Ніко Нітай(ro)
Дыктар Аляксандар Скорбі(en)
Кампазытар Люіджы Патруна
Апэратар Майк Рыд
Вытворчасьць «Натхняльныя фільмы» (Арланда, штат Флорыда, ЗША)
Дата выхаду 19 кастрычніка 1979 (44 гады таму)
Працягласьць 115 хвілінаў
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $6 млн
Прыбытак -$2 млн
Папярэдні «Д’яблу дачка(en)» (1976)
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Ролі рэдагаваць

Стварэньне рэдагаваць

У 1976 г. прадусар Джон Гэйман (нар. 1933) прапанаваў 1-му старшыні некамэрцыйнай арганізацыі «Кампусны паход дзеля Хрыста»(en) (Арланда, штат Флорыда, ЗША) Білу Брайту(en) (1951—2001) зьняць фільм паводле Бібліі. У выніку спыніліся на Дабравесьці паводле Лукі. Асноўным ахвярадаўцам $6 млн на здымкі выступіў нафтавы мільярдэр Нэльсан Гант(en) (1926—2014) з Тэхасу. У 1978 г. здымкі пачаліся ў Ізраілі з удзелам мясцовых актораў. Пры агучцы выкарыстоўваўся ангельскі Дабравесны пераклад Бібліі(en) 1976 году.

У 1981 г. «Кампусны паход дзеля Хрыста» (Арлянда, шт. Флорыда) стварыў Праект фільма «Ісус»(en) для яго замежнага распаўсюду і перакладу на замежныя мовы. У 2004 г. Праект фільма «Ісус» зьмясьціў фільм на сваім сайце для вольнага прагляду на больш як 300 мовах. Да 2013 г. лік моваў перакладу вырас да 938, сярод якіх была беларуская[7]. Беларускі пераклад зьявіўся да кастрычніка 2006 году[8].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сродкі (анг.) // Стратэгія ўцэркаўленьня фільмам «Ісус», 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
  2. ^ а б Весткавы бюлетэнь: праект фільма «Ісус» (анг.) // «ДэМос» (Атланта, штат Джорджыя, ЗША), 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
  3. ^ Пра нас (анг.) // Фільм «Ісус» на DVD, 2015 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
  4. ^ Што мы робім (анг.) // «Кампусны паход дзеля Хрыста», 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
  5. ^ Дамінік Станкевіч. Хрысьціянскія фільмы. Ісус // Крыніца.info, 26 сакавіка 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
  6. ^ Поўны склад выканаўцаў і здымачнай брыгады фільма «Ісус» (1979) (анг.) // База зьвестак аб фільмах у Інтэрнэце, 2016 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
  7. ^ Фільм «Ісус» на розных мовах (анг.) // Студыя «Натхняльныя фільмы», 2013 г. Праверана 5 траўня 2016 г.
  8. ^ Ісус / 1979 / MPG // Баравік.org, 4 сакавіка 2010 г. Праверана 5 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць