Апокрыф

некананічная біблійная кніга

Апо́крыфы (па-старажытнагрэцку: ἀπόκρῠφος — скрыты, патаемны, таемны), — творы позьнеюдэйскай і раньнехрысьціянскай літаратуры, якія не ўвайшлі ў біблейскі канон.

Паняцьце «апокрыфы» першапачаткова адносілася да твораў гнастыцызму, які імкнуўся захаваць сваё вучэньне ў таямніцы. Пазьней тэрмін «апокрыфы» быў аднесены да раньнехрысьціянскіх тэкстаў (розныя эвангельлі, пасланьні, адкрыцьці), якія не былі прызнаныя хрысьціянскай царквой як «боганатхнёныя» і не ўвайшлі ў біблейскі канон. У сярэднявечнай літаратуры — мастацкія аповесьці, сюжэтна зьвязаныя зь Бібліяй, жыцьцямі сьвятых, легендамі пра рай, пекла, канец сьвету.

Апокрыфы падразьдзяляюцца на старазапаветныя і новазапаветныя.