Адкрыць галоўнае мэню
Розная ежа, якая шырока ўжываецца чалавекам

Ежа (е́міна[1]) — усё прыдатнае да яды і піцьця чалавекам. Асноўнае прызначэньне ежы быць крыніцай энэргіі для жыцьцядзейнасьці арганізма, аднак немалаважным зьяўляецца атрыманьне асалоды ад яе. Ежа складаецца з харчовых прадуктаў, а таксама з харчовых вырабаў і харчовых дадаткаў, якія перад спажываньнем гатуюць, нават калі ядуць сырымі, ад чаго яны робяцца ежай. Сукупнасьць спосабаў і мэтадаў гатаваньня ежы завуць кулінарыяй. Сукупнасьці пэўных харчовых прадуктаў у спалучэньні з спосабамі і метадамі гатаваньня завуць стравамі або напоямі. Пэўныя сукупнасьці страваў завуць кухнямі, напрыклад нацыянальнымі або рэгіянальнымі.

Спажыўную каштоўнасьць у ежы маюць бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны і мікраэлемэнты. Людзі звычайна прымаюць ежу ад аднаго да пяці разоў на дзень. Асноўныя прыёмы ежы ў Беларусісьняданак, абед, вячэра. Склад, час, месца і назвы прыёмаў ежы розьняцца па народах, краінах і рэгіёнах.

Найбольш распаўсюджаныя мэтады гатаваньня ежы — абіраньне, разьбіраньне, драбненьне, тэрмічная апрацоўка, сушэньне, саленьне, вяленьне, марынаваньне, кансэрваваньне, расфасоўка і пакаваньне. Некаторыя тыпы і віды страваў і напояў — гарнір, салат, смажаніна, суп, соўс, рагу, пюрэ, пудынг, віно, піва і інш.

Крыніцы ежыРэдагаваць

 
Глябальнае сярэднясодневая колькасьць спажываньня калёрыяў на 1995 год

Большая частка ўсёй ежы мае расьліннае паходжаньне. Некаторая ежа атрымліваецца непасрэдна з расьлінаў, але нават тая ежа, якая мае жывёльнае паходжаньне, была атрымана праз харчаваньне жывёлаў, зь якіх былі атрыманы харчовыя прадукты, расьлінамі. Збожжавыя культуры зьяўляецца асноўным прадуктам харчаваньня, то бок на такія культуры прападае максымальная колькасьць атрыманай чалавекам зь ежы энэргіі ва ўсім сьвеце, чым любы іншы тып харчовых культураў. На кукурузу, пшаніцу і рыс прыпадае 87% усёй вытворчасьці збожжавых ва ўсім сьвеце[2]. Аднак большая частка збожжавых, якая вырабляецца ва ўсім сьвеце, ідзе на харчаваньне скаціны.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Станкевіч Я. (пры ўчасьці Ант. Адамовіча). Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. / Пасьляслоўе В. Вячоркі. 3-е выд. Мн.: Навука і тэхніка, 1992. С. 43. ISBN 5-343-01322-8
  2. ^ ProdSTAT. FAOSTAT

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ежасховішча мультымэдыйных матэрыялаў