Ірад I Вялікі

(Перанакіравана з «Ірад Вялікі»)


Ірад I Вялікі (каля 73 — 4 да н. э.) — цар Юдэі з 40 да н. э. (фактычна з 37 да н. э.).

Ірад I Вялікі
па-габрэйску: הוֹרדוֹס
па-лацінску: Herodus
Цар Юдэі
37 або 36 да н. э. — 4 або 1 да н. э.
Папярэднік Антыгон II
Наступнік Ірад Архелай
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся73 да н. э.
Ашкелён
Памёр4 да н. э.
Ерыхон
Сужэнец
  • Дорыс
  • Марыямна I
  • Марыямна II
  • Мальфака
  • Клеапатра
  • Палас
  • Федра
  • Элпіс
Дзеці
Бацька Антыпатр Ідумэянін
Маці Кіпрас
Род Ірадыяды

Тытул цара атрымаў ад рымскага сэнату, але ўнутры Юдэі карыстаўся амаль абсалютнай уладай. Пашырыў тэрыторыю свайго царства, падуладнага Рыму, да межаў былой дзяржавы Давіда. Ператварыў Ерусалім у крэпасьць. Бязьлітасна душыў народныя хваляваньні і зьнішчаў усіх, каго лічыў супернікам, у тым ліку ўласных дзяцей і жонку Марыямну I. Паводле Бібліі, даведаўшыся пра нараджэньне Хрыста, загадаў забіць усіх немаўлятаў у Бэтлееме.

Пазьней імя Ірад набыло пераносны сэнс як назва вельмі жорсткага, бязьлітаснага чалавека.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ірад I Вялікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў