Назарэт

места ў Ізраілі

Назарэт (па-габрэйску: נָצְרַת‎) — горад у Ізраілі, які месьціцца ў паўночнай частцы краіны. Назарэт шануецца як горад, дзе рос Ісус Хрыстос, у ім шмат цэркваў, у тым ліку Храм Зьвеставаньня, самы вялікі храм на Блізкім Усходзе, які ўзвышаецца ў цэнтры гораду. Храм стаіць у тым месцы, дзе, як лічаць хрысьціяне, анёл Гаўрыіл паўстаў перад Марыяй і распавёў аб нараджэньні Хрыста. Невялікі час горад ляжаў на ажыўленай гандлёвай дарозе з Дамаску ў Эгіпет.

Назарэт
іўр. נָצְרַת
Назарэт
Герб Назарэту
Дата заснаваньня: 2200 да н. э.
Краіна: Ізраіль
Акруга: Паўночная
Плошча:
  • 14,123 км²
Вышыня: 290 м н. у. м.
Насельніцтва: 73 700 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 32°42′7.57″ пн. ш. 35°17′52.26″ у. д. / 32.7021028° пн. ш. 35.29785° у. д. / 32.7021028; 35.29785Каардынаты: 32°42′7.57″ пн. ш. 35°17′52.26″ у. д. / 32.7021028° пн. ш. 35.29785° у. д. / 32.7021028; 35.29785
Назарэт на мапе Ізраілю
Назарэт
Назарэт
Назарэт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nazarethinfo.org

Цяпер Назарэт, калісьці пераважна хрысьціянскі, зьяўляецца па большай частцы мусульманскім горадам. У апошнія часы на лякальных выбарах перамагаюць камуністы.

Геаграфія

рэдагаваць

У Назарэце знаходзіцца грот Зьвеставаньня, над якім пабудаваны найбуйнейшы на Блізкім Усходзе каталіцкі Храм Зьвеставання (1969), праваслаўная царква Арханёла Гаўрыіла й Сьвятой крыніцы над крыніцай Панны Марыі, а таксама многія іншыя хрысьціянскія цэрквы.

У навакольлях Назарэту разьмешчаны нацыянальны парк Сэпфорыс, старажытны юдэйскі горад Цыпоры, бацькоўскі дом Панны Марыі, рэшткі крэпасьці крыжакоў і іншыя археалягічныя славутасьці, на захад ад гораду, гара Фавор, дзе было Праабражэньня Гасподняга. На ўсход ад Назарэту месьціцца вёска, дзе Хрыстос стварыў свой першы цуд, ператварыўшы ваду ў віно на вясельлі.

Насельніцтва

рэдагаваць

Гістарычны Назарэт населены ізраільскімі арабамі, прыкладна 31% зь якіх складаюць арабы-хрысьціяне розных веравызнаньняў, і каля 69% — мусульмане на 2010 год[2]. Такім чынам Назарэт зьяўляецца самым хрысьціянскім горадам Ізраілю, а таксама адзіным горадам у краіне, дзе нядзеля зьяўляецца выходным днём.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Назарэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў