Эклезыялёгія (па-грэцку: ἐκκλησία — царква + грэц. λόγος — веды), веравучэньне Царквы — разьдзел хрысьціянскага багаслоўя, які вывучае прыроду й уласьцівасьці Царквы. Гэта вучэньне пра Касьцёл як разьдзел дагматычнай тэалёгіі й як элемэнт тэалёгіі таго ці іншага сьвятога бацька.

Сьвятое Пісаньне Новага Запавету зьмяшчае шэраг вобразаў, якія раскрываюць хрысьціянскае разуменьне Касьцёла й яго ролі:

  • вобраз вінаградніка (Мф. 20, 1-16; Лк. 13, 6-9);
  • вобраз вінаграднай лазы й яе галін (Ян 15, 1-8);
  • вобраз пастыра й статка (Ян. 10, 1-16);
  • вобраз рыбалоўнай сеткі (Мф. 13, 47-48);
  • вобраз засеянага поля (Мф. 13, 24-32);
  • вобраз будынка, які будуецца (Эф. 2, 19-22);
  • вобраз дома (1 Цім. 3, 15; Яўр. 3, 6);
  • вобраз шлюбнага зьвяза (Эф. 5, 32);
  • вобраз нявехны Хрыстовай (Эф. 5, 23; 2 Кар. 11, 2);
  • выява граду Божага (Яўр. 11, 10);
  • вобраз маці вернікаў (Гал. 4, 26);
  • выява галавы й цела (Эф. 1, 22-23).

У кнігах Айцоў Касьцёла часта сустракаецца ўяўленьне пра Касьцёл як пра карабель, які плыве па моры жыцьця. У хрысьціянскай эклезыялёгіі спалучаюцца 2 аспэкты: містычны й кананічны. Містычны аспэкт бачыць Касьцёл як містычнае Цела Хрыста, Галавой якога зьяўляецца Хрыстус; Кананічны аспэкт гаворыць аб еднасьці Касьцёла вакол біскупа й еднасьці біскупаў паміж сабой зь бесьперапыннасьцю пераемнасьці ад св. Апосталаў, пакладзеных Хрыстом як аснову Касьцёла.

Вучэньне аб Царкве, як адно з найважнейшых, знайшло адлюстраваньне ў Нікеа — Царгарадзкім сымбалі веры.

З пункту гледжаньня праваслаўнай эклезіялёгіі, любое адхіленьне як ад веры Царквы (ерась), так і ад абагаўлёнай структуры Царквы (схізма) непазьбежна вядзе да разрыву з Царквой. Гэты разрыў пацьвярджаецца царкоўнай анатэмай, гэта значыць сьцьвярджэньнем аб немагчымасьці далейшай адказнасьці Царквы за таго ці іншага ерэтыка альбо раскольніка, які ўпарціцца ў сваім адхіленьні.

Літаратура

рэдагаваць
  • Еклезіологія(недаступная спасылка) // Українська Релігієзнавча Енциклопедія