Сьвяты́ Тама́ш Акві́нскі (каля 12257 сакавіка 1274) — італьянскі каталіцкі філёзаф і багаслоў-схаляст, заснавальнік тамізму, чалец ордэна дамініканаў, доктар Касьцёлу, якога называюць таксама Анёльскім Доктарам. У 1879 годзе прызнаны найбольш аўтарытэтным каталіцкім рэлігійным філёзафам, які зьвязаў хрысьціянскае веравучэньне, у прыватнасьці, ідэі Аўгустына Блажэннага, зь філязофіяй Арыстотэля. Акрамя таго Тамаш сфармаваў пяць доказаў быцьця Бога. Прызнаючы адносную самастойнасьць натуральнага быцьця й чалавечага розуму, сьцьвярджаў, што прырода завяршаецца ў ласцы, розум — у веры, філязофскае пазнаньне й натуральная тэалёгія, заснаваная на аналёгіі існага, — у звышнатуральным аб’яўленьні.

Тамаш Аквінскі
Thomas Aquinas
Тамаш Аквінскі
Тамаш Аквінскі
Сьвяты
Нарадзіўся 1225
Памёр 7 сакавіка 1274
Шануецца каталіцкай, англіканскай і лютэранцкай цэрквамі
Кананізаваны Авіньён (1323), папам Янам XXII
Галоўная сьвятыня Царква якабінцаў, Тулюза, Францыя
Дзень памяці 28 студзеня[1], 7 сакавіка і каталіцтва
Дзень памяці ў 2024 г. 28 студзеня й 7 сакавіка
Патрон усіх каталіцкіх адукацыйных інстытутаў
Працы багаслоўныя сачыненьні, «Сума тэалёгіі»

Тамаш быў прыхільнікам натуральнага багаслоўя. Ён зрабіў важкі ўнёсак на фармаваньне заходняй думкі, і вялікая частка сучаснай філязофіі працягвае ягоныя ідэі, ці супрацьпастаўляюцца ім, у прыватнасьці, у галіне этыкі, натуральнага права, мэтафізыкі і палітычнай тэорыі. У адрозьненьне ад шматлікіх плыняў у царкве на той час[2], Тамаш вылучыў некалькі ідэяў Арыстотэля і паспрабаваў сынтэзаваць ягоную філязофію з хрысьціянскімі прынцыпамі. Акрамя працы «Сумма тэалёгіі», Тамаш шырока вядомы дзякуючы сваім камэнтарам да Сьвятога Пісаньня і да працаў Арыстотэля.

Біяграфія

рэдагаваць

Раньняе жыцьцё

рэдагаваць
 
Тамаша Аквінскага апярэзваюць анёлы містычным поясам пасьля ягонага доказу цноты працы Дыега Вэляскеса
 
Super libros de generatione et corruptione

Тамаш нарадзіўся ў Раказэка ў каралеўстве Сыцылія (на сёньня гэтае месца адносіцца да вобласьці Ляцыё). На думку некаторых аўтараў, ён нарадзіўся ў замку свайго бацькі, Ляндульфа Акіна. Бацька Тамаша не адносіўся да магнацкай сям’і, а проста насіў тытул рыцара. Брат Ляндульфа, Сынібальд, быў настаяцелем першага бэнэдыктынскага манастыра ў Монтэ-Касына. У той час як частка сыноў Ляндульфа перасьледвала вайсковую кар’еру, Тамаш выхоўваўся ў свайго дзядзьку. Гэтая сытуацыя была нармалёвай для малодшых сыноў у Паўднёвай Італіі.

Ва ўзросьце пяці гадоў Тамаш сваю адукацыю ў Монтэ-Касына, але пасьля ваеннага канфлікту паміж імпэратарам Фрыдрыхам II і папам Грыгорыюсам IX у пачатку 1239 году, Ляндульф і Тэадора накіравалі Тамаша на навучаньне ва ўнівэрсытэт у Нэапалі, які быў пабудаваны імпэратарам Фрыдрыхам. Менавіта тут Тамаш, верагодна, упершыню сутыкнуўся з працамі Арыстотэля, Авэроэса і Майманіда, якія пазьней паўплывалі на ягоную багаслоўскую філязофію. У Нэапалі настаўнікам па арытмэтыцы, геамэтрыі, астраноміі і музыкі ў маладога філёзафа быў Пётар Ірляндзец.

Ва ўзросьце дзевятнаццаці гадоў Тамаш рашуча вырашыў далучыцца да нядаўна заснаванага дамініканскага ордэну. Аднак гэтае жаданьне не спадабалася ягонай сям’і. У спробе прадухіліць умяшаньне маці ў выбар Тамаша дамініканцы паспрабавалі перавесьці Тамаша спачатку ў Рым, а потым у Парыж. Аднак, на шляху Тамаша ў Рым, у адпаведнасьці з інструкцыямі Тэадоры (маці Тамаша), ягоныя браты схапілі яго і прывезьлі ў бацькоўскі замак.

Тамаш знаходзіўся ў хатнім палоне каля году ў спробе прадухіліць яго ад прыняцьця ў ордэн дамініканаў. Чальцы сям’і будучага філёзафа рабілі шмат высілкаў, каб прадухіліць Тамашавае ачаленьне ў ордэн, аднак хлопец заставаўся рашучым у сваім жаданьні. У адзін дзень два ягоныя браты зьвяртаюцца да прастытуткі, каб тая спакусіла яго на грэх. Аднак, паводле легенды Тамаш выгнаў яе са сваіх пакояў. У тую ноч два анёлы зьявіліся да яго, калі ён спаў і ўмацавалі ягоны намер заставацца халасьцяком.

У 1244 годзе, бачачы, што ўсе спробы дарэмныя, Тэадора вырашыла вызваліць сына з-пад арышту, зплянаваўшы ўцёкі Тамаша праз вакно, каб захаваць годнасць сям’і, не выказваючы сваёй капітуляцыі перад дамініканскім ордэнам. Тамаш вярнуўся ў Нэапаль, а затым у Рым, дзе сустрэўся зь Ёганэсам фон Вільдэсгаўзэнам, магістрам дамініканскага ордэну.

Найбольш вядомы з твораў сьвятога Тамаша — «Сума тэалёгіі».

  1. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 23.
  2. ^ Saint Thomas Aquinas. Stanford Encyclopedia of Philosophy

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць