Абразаньне — выдаленьне крайняй плоці палавога органа. Узьнікла ў першабытным грамадзтве. Праводзіцца пры ініцыяцыі. Ажыцьцяўляецца ў народаў Акіяніі, Афрыкі, Аўстраліі і ЗША. Ёсьць абрадам над немаўлятамі мужчынскай плоці ў юдэйстве і над хлопцамі 7-10 гадоў у ісламе[1]. Сусьветная арганізацыя здароўя адзначыла на 50% ніжэйшую мажлівасьць заражэньня вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) сярод абрэзаных мужчынаў у Афрыцы. На 2015 г. у ЗША выконвалася над 75% нованароджаных хлопцаў, бо ў 1960-я гг. лекары прапанавалі яго выкарыстаньне для прадухіленьня плоцевых заражэньняў, інфэкцыяў мачавых шляхоў і раку палавых органаў[2].

Circumcision Prevalence using red for the most circumcising countries.svg

The ridged band of the foreskin.jpg High and tight circumcision style.jpg
Абразаньне.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Абразаньне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 35. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  2. ^ Gazeta Wyborcza. Амэрыканскае змаганьне за абразаньне // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 23 студзеня 2015 г. Праверана 24 студзеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Абразаньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў