Юдэя (па-габрэйску: יהודה‎, па-грэцку: Ἰουδαία, па-лацінску: Iudaea, па-арабску: يهودية‎‎) — горная паўднёвая частка рэгіёну, вядомага як Зямля Ізраіля й Палестыны, прыкладна адпавядае паўднёвай частцы Заходняга берага і паўночнай пустыні Нэгеў у Ізраілі[1][2]. Рэгіён названы ў гонар біблейскага калена Юдавага й зьвязанага зь імі Юдэйскага царства, існаваньне якога датуецца ад 934 да 586 году да н. э.[3]. Назва рэгіёну працягвала існаваць нават пасьля Бабілёнскай заваёвы, пэрсыдзкага, эліністычнага й рымскага пэрыядаў, як Юдэя Бабілёнская, Пэрсыдзкая Юдэя, Хасманэўская Юдэя, і, такім чынам, Юдэя Іраду й Рымская Юдэя адпаведна. У выніку паўстаньня Бар-Кохбы ў 135 годзе рэгіён быў перайменаваны й зьліўся з рымскай Сырыяй у Сырыйскую Палестыну рымскім імпэратарам Адрыянам. Тэрмін Юдэя як геаграфічны тэрмін афіцыйна быў адроджаны ў XX стагодзьдзі, як частка ізраільскай назвы раёну на працягу большай частцы Заходняга берагу ракі Ярдан.

Мапа дванаццаці каленаў ізраілевых

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць