Анабаптызм
Анабапты́зм (па-грэцку: ἀναβαπτισμός — перахрост) — хрысьціянская пратэстанцкая плынь XVI стагодзьдзя ў Эўропе, аднак існуе меркаваньне, што анабаптызм адрозьніваецца ад пратэстанцкага руху[1].
Гісторыя
рэдагавацьШвайцарыя
рэдагавацьАнабаптызм у Швайцарыі пачаўся як адгалінаваньне царкоўных рэформаў Ульрыха Цьвінглі. Яшчэ ў 1522 годзе стала відавочна, што Цьвінглі быў на шляху рэформаў пропаведзі, калі ён пачаў сумнявацца або крытыкаваць такія каталіцкай практыкі, як то дзесяціна, мэса й нават хрост немаўлятаў. Цьвінглі сабраў групу рэфарматараў вакол сабе і зь імі займаўся клясычнай літаратурай й вывучэньнем Сьвятога Пісаньня. Тым ня менш, некаторыя з гэтых маладых людзей пачалі адчуваць, што Цьвінглі ня досыць хутка рухаўся да радыкальных рэформаў. Раскол паміж Цьвінглі й ягонымі больш радыкальнымі вучнямі стаў відавочным у кастрычніку 1523 годзе на дыспуце, які адбыўся ў Цюрыху.
Тыроль
рэдагавацьАнабаптызм прыйшоў да Тыролю дзякуючы працам Георга Бляўрока. Як і ў вайне нямецкіх сялянаў, паўстаньне Міхаэля Гасмайра падрыхтавала глебу, вырабляючы надзею на сацыяльную справядлівасьць. Гасмайр спрабаваў правесьці рэлігійныя, палітычныя й эканамічныя рэформы з дапамогай гвалтоўнага сялянскага паўстаньня, але рух быў здушаны[2].
Маравія
рэдагавацьНе зважаючы на тое, што мараўскія анабаптысты зьявіліся ў выніку перасяленьня сюды вернікаў з іншых абласьцей Эўропы, Маравія неўзабаве стала цэнтрам руху анабаптызма, у значнай ступені дзякуючы сваёй большай рэлігійнай памяркоўнасьці[3][4]. Ганс Гут быў адным зь першых эвангелістаў у гэтым раёне, за два гады сваёй дзейнасьці ў Маравіі ён вырабіў хрост большай колькасьці новавернікаў, чым усе астатнія анабаптысцкія эвангелісты агулам[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ McGrath, William, «Neither Catholic nor Protestant» (PDF), CBC 4 me.
- ^ Hoover 2008. С. 14–66.
- ^ Estep 1963. С. 89.
- ^ Packull 1995. С. 54.
- ^ Dyck 1967. С. 67.
Літаратура
рэдагаваць- Estep, William R. The Anabaptist Story. — Michigan: William B Eerdmans, 1963. — ISBN 0-8028-1594-4
- Packull, Werner O. Hutterite Beginnings: Communitarian Experiments During the Reformation. — Baltimore, Maryland: The Johns Hopkins University Press, 1995. — ISBN 0-8018-6256-6
- Dyck, Cornelius J. An Introduction to Mennonite History. — Scottdale, PA: Herald Press, 1967. — ISBN 0-8361-1955-X
- Hoover, Peter. The Mystery of the Mark-Anabaptist Mission Work under the Fire of God. — Mountain Lake, Minnesota: Elmendorf Books, 2008. — ISBN 0-8361-1955-X
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнабаптызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Anabaptism. Global Anabaptist Mennonite Encyclopedia Online
- The Story of the Church: The Protestant Reformation: The Anabaptists and Other Radical Reformers. Ritchie Family Page
- The Anabaptist Story. The Reformed Reader