Ярдан
Ярдан (па-арабску: نهر الأردن — nahr al-urdun, па-габрэйску: נהר הירדן — nehar hayarden) — галоўная рака Палестыны, вытокі ля падножжа горнага масіву Хармон, працякае па паўпустыннай упадзіне Гхор праз азёры Хула і Тывэрыядзкае і ўпадае ў Мёртвае мора, узровень якога на 417 м ніжэй за Міжземнае мора. Моцнае падзеньне вады і нязначная яе глыбіня робяць раку несуднаходнай. 3 гэтай ракой зьвязаны шмат якія падзеі біблейскай гісторыі.
Вытворнае культурнае значэньнеРэдагаваць
Гурт «Spasenie» прысьвяціў рацэ свой альбом «Crossing the Jordan»[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Ольга Зробок. (2005-05-26) Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор”(рас.). TUT.BY. Праверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ярдан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў