Альбрэхт Адам (16 красавіка 1786, Нёрдлінген28 жніўня 1862, Мюнхэн) — нямецкі мастак.

Альбрэхт Адам
Імя пры нараджэньні Albrecht Adam
Дата нараджэньня 16 красавіка 1786
Месца нараджэньня Нэрдлінген
Дата сьмерці 28 жніўня 1862 (76 гадоў)
Месца сьмерці Мюнхэн
Месца пахаваньня
Занятак маляр, мастак-гравэр, літограф, battle painter
Навуковая сфэра малярства
Жанры пэйзаж
Узнагароды
баварскі ордэн Максыміліяна «За навуку і мастацтва»

Сын кандытэра; маючы мэту стаць мастацтвазанаўцам, пасяліўся ў Мюнхэне ў 1807 годзе. Удзельнічаў у паходзе супраць Аўстрыі і служыў у войску віцэ-караля Італіі — Яўгенія. Прымаў удзел у французка-расейскай вайне 1812 году. Пасьля сканчэньня вайны намаляваў альбом на 85 аркушаў, сцэны з перажытага на вайне і вялікія карціны бітваў, у якіх ён удзельнічаў.

Бітва пры Астроўна

Сярод яго прац шмат зьвязаных з Беларусьсю — «Пераправа праз Нёман у Пілоні. 30 ліпеня 1812 г.», «галоўная кватэра ў Сідараўкі», «Кавалерыя ў Астроўна», «На дарозе Бешанковічы-Астроўна», «Бітва ля Астроўна», «На дарозе ля Віцебска», «Пераправа праз Дзьвіну»...

Пераправа праз Нёман

Пасьля выдаў альбом выдатных літаграфій «Voyage pittoresque militaire». Значную частку яго лепшых твораў 1817—24 набыў кароль баварскі Максім I. У 1829 быў у Штутгарце і маляваў толькі арабскіх каней..

У 1848 і 1849 удзельнічаў у паходзе на Сардынію, разам з сынам Яўгенам, і стварыў альбом успамінаў «Erinnerungen an die Feidzüge der österr. Armee in Italien in den J. 1848 u. 1849» (Мюнхэн, 1850 г.). Яго апошняя і самая вялікая карціна — «Бітва пад Царндорфам» на тэму Царндорфскай бітвы пад час «Сямігадовай вайны».

Яго брат Гэнры і сыны Бена, Яўген і Франц таксама былі мастакамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць