Герб Смаргоні — герб гораду Смаргонь Смаргонскага раёна. Герб і сьцяг зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2004 г. № 590.

Герб Смаргоні
Апісаньне
Зацьверджаны 1 сьнежня 2004

Апісаньне

рэдагаваць

Герб уяўляе сабой гішпанскі шчыт, у срэбраным полі якога на чырвоных кратах намаляваны чорны мядзьведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў — на блакітным полі знаходзяцца тры чорныя паляўнічыя ражкі, злучаныя ў цэнтры муштукамі.

За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існаваньня ў Смаргоні школы дрэсіроўкі мядзьведзяў, так званай «Смаргонскай акадэміі», заснаванай у XVII стагодзьдзі Радзівіламі[1][2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць