Гервятка

рака ў Беларусі

Гервятка, Гарвежка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Оксны (басэйн Нёману). Цячэ ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5‰.

Рака
Гервятка
Агульныя зьвесткі
Вусьце Оксна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 13 км

На рацэ стаіць места Смаргонь.

Вадазбор пераважна на паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша. Упадае ў Оксну ў месьце Смаргоні, каля яго 2 плаціны[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 40.

Літаратура рэдагаваць