Уладзі́мер Някля́еў (нарадзіўся 9 ліпеня[3] 1946 году ў Смаргоні) — беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.

Уладзімер Някляеў
лац. Uładzimier Niaklajeŭ
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Уладзі́мер Прако́павіч Някля́еў
Нарадзіўся 9 ліпеня 1946(1946-07-09)[1] (78 гадоў)
Смаргонь, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, грамадзкі дзяяч
Гады творчасьці 1970 — цяпер
Кірунак лірыка
Жанр вершы, паэмы, аповесьці, раманы
Мова беларуская мова[2] і расейская мова
Дэбют 1970
Прэміі Прэмія Ленінскага камсамолу (1979)
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998)
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org
niakliaeu.livejournal.com

25 лютага 2010 году ён стаў лідэрам грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!», а 2 верасьня заявіў, што плянуе выставіць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцтва падчас найбліжэйшых выбараў[4]. 27 верасьня 2010 году Цэнтарвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў справе вылучэньня Някляева кандыдатам на прэзыдэнцтва.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 9 ліпеня[3] 1946 году ў горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Бацька — Пракоп Някляеў, расеец, з прафэсіі мэханік. Маці — Настасься Магер, беларуска. Пракопа Някляева, народжанага на Волзе пад Валгаградам, па сканчэньні вайны накіравалі ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас ў Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Ўладзімера і пабраўся зь ёю. Працаваў старшынём сельсавету ў вёсцы Крэва.

Адукацыя

рэдагаваць

У дзяцінстве Ўладзімер Някляеў жыў у вёсцы Крэва, там жа скончыў 1-ю клясу.[5], пасьля да 9-й клясы вучыўся ў СШ № 1 г Смаргонь. Падчас вучобы ў школе займаўся музыкай: іграў на цымбалах і басэтле ў аркестры народнай музыкі імя Агінскага[6].

З 1962 да 1966 году навучаўся ў Менскім тэхнікуме сувязі. Падчас навучаньня ў тэхнікуме актыўна займаўся барацьбою ды боксам. Трэнаваўся разам з будучым чэмпіёнам сьвету Васілём Сюльжыным. Спыніў заняткі спортам праз сур’ёзную траўму.

Пасьля сканчэньня тэхнікуму працаваў паводле спэцыяльнасьці ва Ўладзівастоку, Тайшэце і Нарыльску. У 1967 годзе вярнуўся ў Беларусь і да 1971-га працаваў радыёмэханікам ў менскім тэлевізійным атэлье.

У 1969 г. паступіў на завочны філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, які скончыў у 1973 г.

У 1971 г. паступіў на аддзяленьне паэзіі Літаратурнага інстытуту ў Маскве. У 1972 г. перавёўся на завочнае аддзяленьне і вярнуўся ў Менск[6].

Журналісцкая кар’ера

рэдагаваць

З 1972 па 1999 гады працаваў журналістам і рэдактарам у шэрагу беларускіх мэдыяў.

З 1972 году Ўладзімер Някляеў працаваў літаратурным супрацоўнікам рэдакцыі газэты «Знамя юности». Быў адным з заснавальнікаў аддзелу сатыры і гумару «Пятница». За жарт, які падаўся загадчыку аддзелам прапаганды ЦК КПБ антысавецкім, яго ў 1975 годзе адхілілі ад працы.

Эміграцыя й вяртаньне

рэдагаваць

З 20 ліпеня 1999 году жыў у Польшчы, публічна абвясьціўшы аб разрыве зь беларускімі ўладамі. Някляеў стаў першым дзеячом беларускай культуры, які зьехаў зь Беларусі па палітычных матывах.[7] Жыў таксама ў Фінляндыі. За пэрыяд эміграцыі напісаў раман «Лабух». Вярнуўся ў Менск пасьля сьмерці Васіля Быкава.[8]

Першы раз Уладзімер Някляеў ажаніўся ў 19-гадовым узросьце. Жонка Людміла Аляксандраўна Гямбіцкая была на 5 гадоў старэйшая за яго ды ўжо мела дачку Ілону. Маюць таксама агульную дачку Еву. Зь першай жонкай Някляеў пражыў 35 гадоў[6].

З другой жонкай Някляеў пазнаёміўся, калі тая працавала ў тэхнічным аддзеле часопісу «Крыніца». Вольга маладзейшая за Ўладзімера на 20 гадоў[9].

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

З 1998 па 2001 — старшыня кіраваньня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Цяпер зьяўляецца чальцом Савету Саюзу.

У 2005 годзе быў абраны кіраўніком беларускага ПЭН-цэнтру. 10 красавіка 2009 г. добраахвотна пакінуў пасаду.

З 25 лютага 2010 — ініцыятар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!». Мяркуе, што ў грамадзтве насьпеў попыт на праўдзівую інфармацыю аб становішчы справаў у краіне, якую ўлады хаваюць альбо адкрыта хлусяць.[10]

18 траўня 2010 Някляеў быў затрыманы праваахоўчымі органамі Беларусі разам зь яшчэ двума дзясяткамі актывістаў «Гавары праўду!».[11][12][13][14]

Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году ў якасьці кандыдата.

8 красавіка 2015 году Ўладзімер Някляеў заявіў пра свой выхад з усіх апазыцыйных структур. Ён патлумачыў гэта «няздольнасьцю апазыцыі»[15].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Адкрыцьцё» (1976)
  • «Вынаходцы вятроў» (кніга лірыкі; 1979)
  • «Знак аховы» (1983)
  • «Местное время» (1983)
  • «Наскрозь» (вершы, балады, паэмы; 1985)
  • «Дерево боли» (1986)
  • «Галубіная пошта» (1987)
  • «Вежа» (фантастычная аповесьць; 1988)
  • «Прошча» (вершы і паэмы; 1996)
  • «Выбранае» (1998)
  • «Лабух» (раманчык; 2003)
  • «Так» (кніга паэзіі; 2004)
  • «Цэнтар Еўропы» (зборнік прозы; 2009)[16]
  • «Кон» (2010)[17]
  • «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (раман; 2012)

Паводле аповесьці «Вежа» Аляксей Дудараў напісаў фантасмагарычную камэдыю «Вавілон», якую паставіў Мікалай Мацкевіч.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Некляев празднует 65-летие (рас.) // Naviny.by — 2011. — ISSN 2616-8715
  2. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ а б https://web.archive.org/web/20190513114436/https://naviny.by/rubrics/society/2011/07/09/ic_news_116_371888
  4. ^ Предстоящие выборы президента Белоруссии
  5. ^ Някляеў Уладзімір Пракопавіч. Біяграфія
  6. ^ а б в Жыцьцё Ўладзімера Някляева
  7. ^ Владимир Дорохов. Владимир Некляев сделал свой выбор (рас.), Белорусская деловая газета 1999
  8. ^ Владимир Некляев: «Просто хочу домой» (рас.)
  9. ^ Кастусь Матушыч. Жонка Някляева маладзейшая за яго дачку // Наша Ніва, 28 траўня 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
  10. ^ Владимир Некляев: белорусское общество живет в условиях обмана и не замечает его (рас.)
  11. ^ Около 20 активистов гражданской кампании «Говори правду!» задержаны в Минске (рас.)
  12. ^ Ператрусы ў офісах і кватэрах актывістаў кампаніі «Гавары праўду» // Радыё «Свабода», 18 траўня 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
  13. ^ Някляеў правёў ноч у РУУС. Раніцай – допыт // Хартыя'97, 19 траўня 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
  14. ^ Активисты кампании «Говори правду!» освобождены без предъявления обвинений (рас.)
  15. ^ Владимир Некляев заявил о выходе из оппозиционных структур // TUT.by  (рас.)
  16. ^ Валянціна Аксак. Прэзэнтацыю Някляева генэрал Чаргінец праігнараваў // Радыё «Свабода», 27 траўня 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
  17. ^ Ко Дню Воли в Минске состоялась презентация сборника стихов Владимира Некляева (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць