Мойша Кульбак
Мойша Кульбак (1896, Смаргонь — 1937, Менск) — пісьменьнік на ідыш беларускага паходжаньня.
Мойша Кульбак | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1896 |
Памёр | 29 кастрычніка 1937 (41 год) |
Пахаваны |
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, драматург, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1916 — 1937 |
Мова | ідыш[1] |
Біяграфія рэдагаваць
Нарадзіўся 20 сакавіка 1896 году ў Смаргоні.
У 1920—1927 гг. працаваў у Вільні. У 1928 годзе вярнуўся ў Менск. Быў супрацоўнікам розных выданьняў на ідыш Акадэміі Навук БССР. Аўтар рамана «Зэльманцы».
У 1937 годзе арыштаваны[2]. Расстраляны ўначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Рэабілітаваны Вышэйшай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 15 сьнежня 1956 году.
Жонка Зэльда Кульбак (1897—1973), настаўніца сярэдняй школы, была арыштаваная 5 лістапада 1937 году ў Менску. 28 лістапада асобнай нарадай пры НКУС асуджаная як «член сям’і ворага народу» да 8 гадоў працоўна-папраўчых лягераў і этапаваная праз Воршу ў Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы НКУС Казаскай ССР. Вызваленая 5 лістапада 1945 году.
Беларускія пераклады рэдагаваць
У 1960 годзе ў Менску выйшаў раман «Зельманцы» ў перакладзе на беларускую мову Віталя Вольскага[3]. У 2015 годзе раман быў перавыдадзены і трапіў у спіс кніг года паводле шэрагу экспэртаў[4]. П’еса «Разбойнік Бойтра» перакладзена на беларускую Фэліксам Баторыным пад назвай «Бойтра» для часопісу «Дзеяслоў» (2014)[5]. Асобныя вершы Мойшы Кульбака перакладалі з ідыш на беларускую Эдзі Агняцьвет, Сьцяпан Гаўрусёў, Васіль Жуковіч, Генадзь Кляўко, Язэп Семяжон, Андрэй Хадановіч ды іншыя вядомыя паэты. У 1970 годзе ў Менску выйшаў паэтычны зборнік Майсея Кульбака «Выбранае», у 2016 — двухмоўны (на ідыш і беларускай) зборнік «Eybik/Вечна»[6]. У 2016 годзе таксама зьявіліся пераклады казкі «Вецер, які гняваўся»[7] і апавяданьня «Муня-птушкавод і яго жонка Малкелэ»[8]. У 2018 і 2019 гадах выдадзены раманы «Панядзелак» і «Мэсія з роду Эфраіма» ў перакладзе Сяргея Шупы.
- Панядзелак: маленькі раман / Мойшэ Кульбак. — Прага : Вясна, 2018. — 146, [1] с.
- Мэсія з роду Эфраіма: раман / Мойшэ Кульбак. — Прага : Вясна : Мінск, Янушкевіч, 2019. — 190 с.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ №2 — 2018 г. стар. 68, часопіс «ARCHE»
- ^ Мойшэ Кульбак. Зельманцы. prajdzisvet.org.
- ^ «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча — найлепшая кніга мастацкай літаратуры 2015 па версіі экспертаў Свабоды. svaboda.org (24 снежня 2015).
- ^ Про Янку Купалу и евреев (рас.). belisrael.info.
- ^ Прэзентацыя кнігі Майсея Кульбака: да 120-годдзя творцы. lit-bel.org (16 сакавіка 2016). Архіўная копія ад 11 снежня 2017 г.
- ^ Майсей Кульбак. Вецер, які гняваўся. belisrael.info.
- ^ Майсей Кульбак. Муня-птушкавод і яго жонка Малкелэ. belisrael.info.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Рая Кульбак, дачка расстралянага паэта. Радыё Свабода. Людзі.
- Творы на сайце «ПрайдзіСвет»
- Старонка у facebook, прысвечаная Майсею Кульбаку
- Майсей Кульбак (1896—1937). Адкрытая лекцыя Вольфа Рубінчыка на YouTube
- Расстраляныя літаратары. Мойша Кульбак, вытанчаны паэт з «трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» // Радыё Свабода, 06 кастрычніка 2017
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |