Багдан Агінскі
(1551—1625) падкаморы троцкі
Багдан Агінскі (?—1625) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ротмістар гусарскі, палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы троцкі (з 1580).
Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1551 |
Памёр | 1625 |
Пахаваны | |
Род | Агінскія |
Бацькі | Мацьвей Агінскі Кацярына Юрлоўна[d] |
Дзеці | Самуэль Леў Агінскі[3], Аляксандар Агінскі[d][4], Ян Агінскі[d][5], Барбара Агінская[d][5], Ганна Агінская[d][5], Дарота Агінская[d][5], Апалонія Агінская[d][5], Дзьмітры Агінскі[d][5], Раман Агінскі[d][5], Кацярына Агінская[d][5], Соф’я Агінская[d][5] і Альжбета Агінская[d][5] |
Валодаў маёнткамі Агінты, Кроны (з 1570) і Еўе ў Троцкім ваяводзтве. У 1579 атрымаў у спадчыну мястэчка Кармялаў.
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Мацьвея.
Абіраўся паслом на соймы 1607, 1608 і 1613, маршалак Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнік Інфлянцкай вайны.
Староста Віленскага праваслаўнага брацтва. Заснаваў брацкую школу ў Вільні[6], а ў 1611 — друкарню ў Еўі.
У шлюбе з Раінай Валовіч меў 4 сыны і 4 дачкі[7].
Нашчадкі:
- Дзьмітры Агінскі
- Аляксандар Агінскі (1590—1653)
- Ян Агінскі (1592—1640)
- Самуэль Леў Агінскі (1595—1657)
- Барбара Шэмэта
- Дарата Агінская
- Ганна Агінская
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 295.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 296, 301.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 296, 298.
- ^ а б в г д е ё ж з і Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 296.
- ^ А. П. Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 32.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 202.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2