Смаргонь (футбольны клюб)
«Смаргонь» — футбольны клюб зь Беларусі, прадстаўляе горад Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Першая каманда ў Смаргоні зьявілася ў 1978 годзе, прафэсійны футбольны клюб заснаваны ў 1987 годзе. У чэмпіянатах Беларусі ўдзельнічае з 1992 году. Цяпер выступае ў першай лізе.
Смаргонь | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Смаргонь» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1987 | ||||
Горад | Смаргонь, Беларусь | ||||
Стадыён |
«Юнацтва» Умяшчальнасьць: 3200 | ||||
Дырэктар | Аляксандар Плюта[1] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2021 | Найвышэйшая ліга, 15 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
У 2007—2009 гадах футбольны клюб «Смаргонь» выступаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Былыя назвыРэдагаваць
- «Вяльля» (1978—1987)
- «Станкабудаўнік» (1987—1993)
- «Камунальнік» (1993)
- «Смаргонь» (з 1993 году)
Гісторыя й дасягненьніРэдагаваць
Чэмпіянаты БССР, Рэспублікі Беларусь
- 1978: Другая зона чэмпіянату БССР — 10 месца (11 камандаў)
- 1979: Другая зона чэмпіянату БССР — 11 месца (11 камандаў)
- 1987: чэмпіянат «ДФСО прафсаюзаў БССР» — 7 месца (18 камандаў)
- 1988: чэмпіянат «ДФСО прафсаюзаў БССР» — 5 месца (18 камандаў)
- 1989: другая ліга чэмпіянату БССР — 9 месца (12 камандаў)
- 1990: другая ліга чэмпіянату БССР — 3 месца (16 камандаў)
- 1991: другая ліга чэмпіянату БССР — 5 месца (15 камандаў)
- 1992: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 16 месца (16 камандаў)
- 1992—1993: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 16 месца (16 камандаў)
- 1993: трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі — 17 месца (18 камандаў)
- 1997: першая ліга чэмпіянату вобласьці — 1 месца (10 камандаў)
- 1998: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 12 месца (14 камандаў)
- 1999: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 6 месца (13 камандаў)
- 2000: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 4 месца (24 каманды)
- 2001: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 2 месца (18 камандаў)
- 2002: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 14 месца (16 камандаў)
- 2003: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 3 месца (16 камандаў)
- 2004: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 3 месца (16 камандаў)
- 2005: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 3 месца (16 камандаў)
- 2006: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 2 месца (14 камандаў)
- 2007: найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі — 10 месца (14 камандаў)
- 2008: найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі — 8 месца (16 камандаў)
- 2009: найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі — 14 месца (14 камандаў)
- 2010: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 12 месца (16 камандаў)
- Найбуйнейшыя перамогі — 6:0 (Факел (Ашмяны) — 1989; Вэртыкаль (Каленкавічы) — 2004).
- Найбуйнейшыя паразы — 0:8 (Шыньнік (Бабруйск) — 1978; ЗЛіН (Гомель) — 1992); 1:8 (Тэхноляг (Віцебск) — 1978).
Кубак Беларусі
- 1992: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
- 1992/93: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
- 2004/05: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
- 2005/06: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
- 2006/07: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
- 2007/08: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
- 2008/09: Кубак Беларусі — параза ў 1/8 фіналу
Кубак Фэдэрацыі
- 2007: Кубак Фэдэрацыі — бронза
Прыватныя турніры
- 2006: Кубак «Дарыды» — пераможца турніру
- 2008: Кубак «Дарыды» — бронзавы прызэр турніру
Колеры клюбуРэдагаваць
За шматгадовую гісторыю колеры клюбу зьмяняліся некалькі разоў. З 1987 па 2000 год каманда гуляла ў зялёных і белых футболках. З 2001 па 2007 па большай частцы былі чырвона-чорна-белыя колеры. З 2008 году генэральны спонсар футбольнага клюбу «Смаргонь» пераапрануў каманду ў жоўта-блакітныя футболкі.
СтадыёнРэдагаваць
Стадыён «Юнацтва» мае тры трыбуны — паўднёвую, паўночную й усходнюю — агульнай умяшчальнасьцю 3200 месцаў. Паўднёвая трыбуна накрыта навесамі. Вакол поля ёсьць гумовыя бегавыя дарожкі. У 2005 годзе футбольны стадыён «Юнацтва» пасьпяхова прайшоў працэс ліцэнзаваньня УЭФА, і атрымаў статус эўрапейскага стадыёну.
СкладРэдагаваць
- Актуальны на жнівень 2019 году[2]
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Павал Раднёнак (з траўня 2019 году)[3]
- Аляксей Дварэцкі (жнівень 2018 году — травень 2019 году, в. а. у жніўні — сьнежні 2018 году)[4]
- Мікалай Гергель (2018)[5]
- Аляксей Дварэцкі (2017)[6]
- Мікалай Рындзюк (2015—2016)
- Павал Бацюта (2012—2014)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ 1-я и 2-я лиги. Анонс. Зуб на «Сморгонь»(рас.)
- ^ «Прессбол» №29 (4250), 12 красавіка 2019
- ^ Павел Родненок стал главным тренером «Сморгони»(рас.)
- ^ Гергель уволен с поста главного тренера «Сморгони»(рас.)
- ^ «Сморгонь» возглавил Николай Гергель(рас.)
- ^ Алексей Дворецкий возглавил «Сморгонь»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт(рас.)