Ігар Рачкоўскі

Беларускі дзяржаўны дзяяч, вайсковец

І́гар Анато́льевіч Рачко́ўскі (нарадзіўся 5 красавіка 1968 году, Смаргонь) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту (2012), старшыня Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (2014).

Ігар Рачкоўскі
Віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту
1 кастрычніка 2012 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь
10 красавіка 2007 — 31 ліпеня 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Паўлоўскі
Наступнік: Аляксандар Боечка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 красавіка 1968 (56 гадоў)
Смаргонь, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 2 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 2 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 3 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 3 ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1990 скончыў камандна-інжынэрны факультэт Рыскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні, у 1996 годзе — курсы Інстытуту нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, у 2001 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».

Праходзіў службу ў розных частках на розных пасадах ва ўзброеных сілах і органах дзяржбясьпекі. У памежных войсках з 1998 году. Служыў начальнікам аддзелу вайсковай часткі 1250, намесьнікам АСАМ (Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежных войскаў). З 2004 году ўзначальваў АСАМ.

10 красавіка 2007 указам Лукашэнкі № 175 прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі наўзамен А. Паўлоўскага. Зь верасьня 2007 — згодна з указам аб пераназваньні — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь.

11 верасьня 2007 атрымаў новае званьне генэрал-маёра.

У красавіку 2010 вызначыўся тым, што ўпершыню за шмат гадоў зрабіў выступ у парлямэнце Беларусі на беларускай мове[1]. Пазьней ён патлумачыў: «Мая пазыцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўезьдзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе»[2].

31 ліпеня 2012 Ігар Рачкоўскі вызвалены ад займанай пасады за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па забесьпячэньні нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Гэта было зьвязана з гісторыяй пра швэдзкіх мядзьведзікаў, якіх 4 ліпеня скідвалі з самалёта над Менскам і Івянцом.

Зь лістапада 2012 першы віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. 22 кастрычніка 2014 году абраны старшынём Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь[3].

Мае пяцёх дзяцей.

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць