Зяновічы або Дэспаты-Зяновічы — літоўскі (беларускі) род, прадстаўнікі якога ў XV—XVII стагодзьдзях займалі дзяржаўныя пасады ВКЛ і былі буйнамі землеўладальнікамі. Прыстаўка «Дэспат» узьнікла ў канцы XVII стагодзьдзя, калі зьявілася легенда пра паходжаньне Зяновічаў ад сэрбскіх дэспатаў. Герб Зяновічаў так і завецца «Дэспат».

Зяновічы
Герб Зяновічаў «Дэспат»
Краіна паходжаньня Сэрбія
Прызнаныя ў ВКЛ

Паходжаньне роду

рэдагаваць

Паходжаньне Зяновічаў зьвязваюць з сэрбскімі дэспатамі, якія, уцякаючы ад туркаў, зьбеглі ў ВКЛ (канец XV стагодзьдзя). Першым прадстаўніком Зяновічаў у Літве быў Братша, які ў 1387 годзе згадваецца сярод сябраў рады полацкага князя Андрэя Альгердавіча.