Эўрапейская Хартыя рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў
Эўрапе́йская Ха́ртыя рэгіяна́льных моваў або моваў ме́ншасьцяў — адна з эўрапейскіх дамоваў, прынятая ў 1992 годзе пад эгідаю Рады Эўропы з мэтаю абароны й прасоўваньня гістарычных моваў або моваў меншасьцяў у Эўропе, падрыхтоўку да якой ажыцьцявіла Пастаянная Канфэрэнцыя па мясцовых і рэгіянальных уладах Эўропы. Фактычныя палажэньні былі складзеныя Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы на аснове рэкамэндацыяў Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Эўропы — арганізацыі, што ўтварылася ў выніку рэарганізацыі Пастаяннае Канфэрэнцыі.
Эўрапейская Хартыя рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў | |
Дзяржавы, што падпісалі й ратыфікавалі Хартыю Дзяржавы, што падпісалі, але не ратыфікавалі Хартыю Дзяржавы, што не падпісалі й не ратыфікавалі Хартыю Дзяржавы, што не зьяўляюцца чальцамі Рады Эўропы [1] | |
Падпісаная | 5 лістапада 1992 |
---|---|
· месца | Страсбург |
Набыла моц | 1 сакавіка 1998 |
Бакі | 33 дзяржавы |
Месца захаваньня | офіс Генэральнага Сакратара Рады Эўропы |
Статус | дзеючая |
Мова | ангельская, француская мовы |
Тэкст у Вікікрыніцах: en:European Charter for Regional or Minority Languages | |
http://www.coe.int/t/dg4/education/minlang/ |
Асноўныя прынцыпы
рэдагавацьПалажэньні Хартыі прадугледжваюць падтрымку мовам, што традыцыйна выкарыстоўваюцца грамадзянамі дзяржаваў-падпісантаў Хартыі і пры гэтым у значнай ступені адрозьніваюцца ад афіцыйнай мовы/мовы большасьці, маюць пэўную тэрытарыяльную аснову або выкарыстоўваюцца ў межах усяе дзяржавы. Зыходзячы з азначанага, Хартыя не прадугледжвае падтрымку моваў мігрантаў або моваў, што разглядаюцца ўладамі дзяржавы як дыялект афіцыйнае мовы або мовы большасьці. Падтрымку з боку Хартыі таксама могуць атрымаць мовы, якія ня маюць дзяржаўнага статусу, але маюць афіцыйны статус у якой-кольвек адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы краіны (напрыклад, каталянская мова ў Каталёніі). Зь іншага боку, палажэньні Хартыі могуць не распаўсюджвацца на мовы, якія зьяўляюцца дзяржаўнымі, але фактычна ёсьць мовамі меншасьці (напрыклад, ірляндзкая мова ў Рэспубліцы Ірляндыя). Існуюць прэцэдэнты падпісаньня Хартыі, але наступнай пасьля гэтага Канстытуцыйнай забароны дзеяньня Хартыі (Францыя).
Палажэньні Хартыі прапаноўваюць усім дзяржавам-падпісантам вялікі набор сродкаў для абароны й заахвочваньня выкарыстаньня мясцовых гістарычных рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў. Палажэньні Хартыі прадугледжваюць два ўзроўні абароны рэгіянальных моваў, аднак усе дзяржавы-падпісанты мусяць прытрымлівацца прынамсі мінімальнага ўзроўню падтрымкі. Дзяржава-падпісант таксама можа ўзяць на сябе абавязацельствы па вышэйшым узроўні падтрымкі мовы, у выніку чаго дзяржава-падпісант абавязваецца ўзяць на сябе забесьпячэньне ня менш як 35 захадаў па абароне моваў.
Мовы, што знаходзяцца пад абаронай паводле Хартыі
рэдагавацьНіжэй прыведзены пералік краінаў-падпісантаў Хартыі, а таксама мовы, што атрымалі ў іх падтрымку пасьля ратыфікацыі Хартыі. У дужках прыведзеная дата ратыфікацыі[2].
Армэнія (25 студзеня 2002)
Аўстрыя (28 чэрвеня 2001, ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі)
- Харвацкая мова (Бургенлянд)
- Славенская мова (Карынтыя, Штырыя)
- Вугорская мова (Бургенлянд, Вена)
- Чэская мова (Вена)
- Славацкая мова (Вена)
- Цыганская мова (Бургенлянд)
Босьнія і Герцагавіна (21 верасьня 2010)
- Альбанская мова
- Чарнагорская мова
- Чэская мова
- Ідыш
- Італьянская мова
- Вугорская мова
- Македонская мова
- Нямецкая мова
- Польская мова
- Румынская мова
- Русінская мова
- Славацкая мова
- Славенская мова
- Сэфардзкая мова
- Турэцкая мова
- Украінская мова
Вялікабрытанія (27 сакавіка 2001. Ніжэй пералічаныя мовы, ратыфікаваныя ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі, а таксама мовы, ратыфікаваныя па-за Каралеўствам — на Кароннай Зямлі Востраў Мэн)
- Валійская мова
- Ірляндзкая мова
- Корнская мова
- Мэнская мова
- Шатляндзкая мова
- Шатляндзкая германская мова (у т.л. ольстэрска-шатляндзкая мова)
Гішпанія (9 красавіка 2001)
- Арагонская мова (Арагон)
- Астурлеонская мова (Астурыя, Кастылія і Леон)
- Басконская мова (афіцыйны статус — у Краіне Баскаў, таксама — Навара)
- Валенсійская мова (дыялект каталянскай, але прызнаны як мова ў Валенсіі[3])
- Галісійская мова (Галісія)
- Каталянская мова (Балеарскія астравы, Каталёнія, Арагон)
Данія (8 верасьня 2000. Хартыя не закранае фарэрскую й грэнляндзкую мовы, што маюць уласны афіцыйны статус у адпаведных аўтаноміях)
Вугоршчына (26 красавіка 1995)
- Харвацкая мова
- Нямецкая мова
- Грэцкая мова
- Румынская мова
- Сэрбская мова
- Славацкая мова
- Славенская мова
Ліхтэнштайн (18 лістапада 1997)
- адсутнічаюць
Люксэмбург (22 чэрвеня 2005)
- адсутнічаюць[4]
Нарвэгія (10 лістапада 1993)[5]
Нідэрлянды (2 траўня 1996)
- Заходнефрыская мова (Фрысьлянд)
- Лімбурская мова (Лімбург)
- Ніжнесаксонская мова (па ўсёй краіне)
- Цыганская мова (па ўсёй краіне)
- Ідыш (па ўсёй краіне)
Нямеччына (16 верасьня 1998. Ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі)
- Дацкая мова (Шлезьвіг-Гальштайн)
- Верхнелужыцкая мова (Саксонія)
- Ніжнелужыцкая мова (Брандэнбург)
- Паўночнафрыская мова (Шлезьвіг-Гальштайн)
- Затэрляндзкая фрыская мова (Ніжняя Саксонія)
- Цыганская мова (па ўсёй краіне)
- Ніжненямецкая мова (Брандэнбург, Брэмэн, Гамбург, Ніжняя Саксонія, Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія, Паўночны Райн — Вэстфалія, Саксонія-Ангальт, Шлезьвіг-Гальштайн)
Польшча (12 лютага 2009)
- Армянская мова
- Беларуская мова
- Ідыш
- Іўрыт
- Караімская мова
- Кашубская мова
- Лемкаўская мова
- Летувіская мова
- Нямецкая мова
- Расейская мова
- Славацкая мова
- Татарская мова
- Украінская мова
- Цыганская мова
- Чэская мова
Румынія (24 кастрычніка 2007)
- Альбанская мова
- Армянская мова
- Баўгарская мова
- Вугорская мова
- Грэцкая мова
- Ідыш
- Італьянская мова
- Македонская мова
- Нямецкая мова
- Польская мова
- Расейская мова
- Русінская мова
- Славацкая мова
- Сэрбская мова
- Татарская мова
- Турэцкая мова
- Украінская мова
- Харвацкая мова
- Чэская мова
Славаччына (5 верасьня 2001)
- Баўгарская мова
- Вугорская мова
- Нямецкая мова
- Польская мова
- Русінская мова
- Украінская мова
- Харвацкая мова
- Цыганская мова
- Чэская мова
Славенія (4 кастрычніка 2000)
Сэрбія (15 лютага 2006. Ратыфікаваная 22 сьнежня 2005 году ў часы існаваньня Сэрбіі й Чарнагорыі)
- Альбанская мова
- Басьнійская мова
- Баўгарская мова
- Вугорская мова
- Румынская мова
- Русінская мова
- Славацкая мова
- Украінская мова
- Харвацкая мова
- Цыганская мова
Украіна (19 верасьня 2005. Мовы не ўказаныя па прыметніках, аднак ратыфікаваныя «мовы наступных нацыянальных меншасьцяў». У пералік ня трапілі русіны, якія ва Ўкраіне лічацца этнічнай групай украінцаў. Фактычнае выкарыстаньне маюць толькі некаторыя з ратыфікаваных моваў)
- Баўгарская мова
- Беларуская мова
- Вугорская мова
- Гагавуская мова
- Грэцкая мова
- Ідыш
- Крымскататарская мова
- Малдаўская мова
- Нямецкая мова
- Польская мова
- Расейская мова
- Румынская мова
- Славацкая мова
Фінляндыя (9 лістапада 1994)
- Саамскія мовы
- Швэдзкая мова (адна зь дзяржаўных)
Харватыя (5 лістапада 2007)
- Чэская мова
- Вугорская мова
- Італьянская мова
- Русінская мова
- Сэрбская мова
- Славацкая мова
- Украінская мова
Чарнагорыя (15 лютага 2006)
Чэхія (15 лістапада 2006)
- Славацкая мова (ва ўсёй краіне)
- Польская мова (Мараўскасылескі край, раён Фрыдэк-Містэк, раён Карвіна)
- Нямецкая мова
- Цыганская мова
Швайцарыя (23 сьнежня 1997)
Швэцыя (9 лютага 2000)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ European Charter for Regional or Minority Languages CETS No.: 148 (анг.) (Афіцыйны партал Рады Эўропы). Рада Эўропы. Праверана 16 сакавіка 2014 г.
- ^ Сьпіс краінаў-падпісантаў зь пералікам прызнаных моваў на афіцыйным сайце Рады Эўропы (анг.) Афіцыйны Сайт Рады Эўропы. Рада Эўропы. Праверана 16 сакавіка 2014 г.
- ^ Aplicación de la Carta en España, Segundo ciclo de supervisión (гішп.) Праверана 16 сакавіка 2014 г.
- ^ Application on the Charter in Luxembourg. Report of the Committee of Experts on the Charter (анг.). Рада Эўропы (2008). Праверана 16 сакавіка 2014 г.
- ^ Гл. справаздачу на афіцыйнай старонцы Міністэрства Культуры Нарвэгіі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Падрабязная інфармацыя пра Хартыю на афіцыйным сайце Рады Эўропы (анг.), (фр.), (ням.), (італ.), (рас.)