Галісія

аўтаномная супольнасьць Гішпаніі

Галісія (па-галісійску: Galiza, па-гішпанску: Galicia) — аўтаномная супольнасьць на паўночным захадзе Гішпаніі. Сталіца — Сант’яга-дэ-Кампастэля, найбуйнейшы горад — Віга.

Галісія
гішп. Galicia
Гімн Os Pinos[d][1]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус аўтаномная супольнасьць
Адміністрацыйны цэнтар Сант’яга-дэ-Кампастэля
Дата ўтварэньня 28 красавіка 1981
Прэзыдэнт Альбэрта Нуньес Фэіхао
Афіцыйныя мовы гішпанская, галісійская
Насельніцтва (2013)
2 765 940 (6%, 5-е месца)
Плошча 29 574 км² (5,8%, 7-е месца)
Месцазнаходжаньне Галісіі
Галісія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Код ISO 3166-2 ES-GA
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

У старажытнасьці тэрыторыю сучаснай Галісіі называлі «finis terrae» (край сьвятла), на якім пражывалі кельцкія плямёны галекаў. Адсюль і пайшла назва Галісія. У 136 годзе да н. э. тэрыторыя сучаснай Галісіі была заваяваная рымлянамі, аднак, дзякуючы таму, што ў гэтай частцы Гішпаніі яны мелі найменшы ўплыў, кельты не страцілі сваёй культуры. Пры імпэратары Аўгусьце Галісія склала эпархію Калецыя, затым, разам з Астурыяй вобласьць склала эпархію Астурыя і Галецыя, пры Дыяклецыяне была ўтворана правінцыя Галецыя.

Пасьля падзелу Рымскай імпэрыі, тэрыторыя Галісіі была ў 410 годзе заваявана свэвамі, стаўшы асноўным ядром іхнай дзяржавы. У 585 годзе Свэўскае каралеўства было заваявана каралём вэстготаў Леовігільдам.

У 711 годзе Пірэнэйскі паўвостраў захапілі арабы, аднак Галісія практычна не была закранутая гэтым заваяваньнем. У гарах Галісіі схаваліся шматлікія ўцекачы з поўдня, і тут паступова сфармаваліся графства на чале зь мясцовай шляхтай. Пасьля перамогі над арабамі ў 718 годзе годзе каралі Астурыі захапілі Галісію.

У 1065—1072 гадох Галісія была незалежным каралеўствам, «сталіцай» якога быў прывілеяваны горад Туй. У 1072 годзе Галісія была далучана да Кастыліі, але да канца XV стагодзьдзя ейная залежнасьць была амаль намінальнай: Галісія кіравалася сваімі сэньёрамі, як самастойнымі ўладарамі. XV стагодзьдзе адзначана узмацненьнем ўмяшаньня Кастыліі ў справы Галісіі, дзе неаднаразова ўспыхвалі народныя паўстаньні. Рэпрэсіі караля супраць галісійская шляхты (1475—1480) і пазбаўленьне ейнага права пасылаць свайго прадстаўніка ў картэсы супакоіла краіну й канчаткова пазбавілі Галісію самастойнасьці й ператварылі яе ў адну з правінцыяў гішпанскай манархіі.

Пасьля абвяшчэньня Гішпанскай рэспублікі (1931) рэспубліканцы Галісіі выпрацавалі праект галісійскай аўтаноміі, які быў ухвалены праведзеным у Галісіі рэфэрэндумам 28 чэрвеня 1936 году. Аднак стварэньню аўтаноміі Галісіі перашкодзіў фашысцкі мяцеж, які пачаўся 17—18 ліпеня 1936 году. 28 красавіка 1981 году Галісія атрымала статус аўтаномнай супольнасьці ў складзе Гішпаніі.

Эканоміка

рэдагаваць

З галін прамысловасьці ў Галісіі найбольш разьвітыя харчовая (асабліва рыбакансэрвовая), суднабудаваньне і хімічная (нафтаперапрацоўка). Галоўныя прамысловыя цэнтры Галісіі — Віга й Ля-Каруньня. У эканоміцы Галісіі асноўнае значэньне мае аграрны сэктар. У сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве занята больш за 50% насельніцтва раёна. Галоўная галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, жывёлагадоўля, вінаробства, плянтацыі з садавінай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Галісіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.boe.es/eli/es-ga/l/1984/05/29/5
  2. ^ archINFORM (ням.) — 1994.