Швэдзкая мова
Швэ́дзкая мо́ва (саманазва: svenska, вымаўл. [ˈsvɛ̂nskâ]) — мова ўсходняй падгрупы скандынаўскай групы, на якой размаўляюць у Швэцыі, частцы Фінляндыі і на аўтаномных Аляндзкіх астравох (частка Фінляндыі). Мае афіцыйны статус у Швэцыі, а таксама ў Фінляндыі, дзе швэдзкая мова ўроўненая зь фінскай. Колькасьць носьбітаў паводле стану на 2007 год — 8,7 млн чал.[2] На цяперашні час швэдзкая мова зьяўляецца найбуйнейшай серад паўночнагерманскіх моваў паводле колькасьці носьбітаў.
Швэдзкая мова | |
svenska | |
[[Файл:Distribution-sv.png|]] | |
Ужываецца ў | Швэцыі, Фінляндыі |
---|---|
Рэгіён | Паўночная Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Швэцыі, Фінляндыі, Эўрапейскім Зьвязе, Паўночнай Радзе |
Рэгулюецца | Швэцыя: Радай швэдзкай мовы, Швэдзкай Акадэміяй. Фінляндыя: Інстытутам моваў Фінляндыі |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і шведскі алфавіт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | sv |
ISO 639-2(Б) | swe |
ISO 639-2(Т) | swe |
ISO 639-3 | swe |
Разам зь іншымі мовамі паўночнагерманскае групы германскае галіны моваў, швэдзкая мова зьяўляецца нашчадкам старажытнаскандынаўскай мовы — германскай мовы, якая існавала ў Скандынавіі ў часы эпохі вікінгаў. Швэдзкая мова ў значнай ступені зьяўляецца ўзаемназразумелай зь лінгвістычна й геаграфічна блізкімі мовамі, нарвэскай і дацкай.
Літаратурная мова выкарыстоўваецца большасьцю швэдаў. Структурна яна паходзіць ад цэнтральнашвэдзкіх дыялектаў, была распрацаваная ў пачатку ХХ ст. Апрача літаратурнай мовы ва ўжытку застаюцца дыялекты, некаторыя зь якіх маюць значныя разыходжаньні ад літаратурнай мовы ў галіне лексыкі й граматыкі і могуць быць не заўсёды ўзаемназразумелымі зь літаратурнай швэдзкай. Гэтыя дыялекты распаўсюджаныя перадусім серад людзей зь нізкім узроўнем кантактаў па-за роднаю мясцовасьцю, яны не знаходзяцца пад пагрозаю зьнікненьня, а іх выкарыстаньне можа нават часта заахвочвацца мясцовымі ўладамі.
У марфалягічным дачыненьні блізкая роднаснай ангельскай мове, адзначаючыся, як і ангельская, параўнальна нізкай ступеньню словазьмяненьня. У граматыцы адзначаюцца два граматычныя роды (агульны і ніякі), два склоны й адрозьненьне між адзіночным ды множным лікам. Старыя зьвесткі адлюстроўваюць былую наяўнасьць назоўнага й роднага сконаў, а таксама рэшткі вінавальнага й давальнага склонаў. Прыметнікі маюць ступені параўнаньня (блізкія ангельскай мове), могуць узгадняцца паводле роду, ліку й пэўнасьці. Крытэр пэўнасьці існуе таксама й для назоўнікаў, апрача таго — вызначаныя й нявызначаныя артыклі.
З фаналягічнага пункту гледжаньня вылучаецца прасодыя, якая мае двайны націск і (у дыялектах) супрацьпастаўленьне паводле тонаў. У гукавым інвэнтары акрэсьліваюцца параўнальна вялікая колькасьць галосных гукаў і адносна рэдкі зычны глухі палятальна-вэлярны сьпірант.
Парадак словаў, як і ў большасьці германскіх моваў, адпавядае тыпу V2: фінітны дзеяслоў паўстае ў другой пазыцыі пасьля галоўнай кляўзы.
Асноўныя дыялектныя групы швэдзкай мовы[3]:
- Норляндзкія дыялекты;
- Дыялекты швэдаў Фінляндыі;
- Свэаляндзкія дыялекты;
- Готляндзкія дыялекты;
- Ёталяндзкія дыялекты;
- Паўднёвыя дыялекты.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Nationalencyklopedin. Världens 100 största språk 2007. — Nationalencyklopedin.
- ^ Leinonen, Therese. 3 // Aggregate analysis of vowel pronunciation in Swedish dialects. — Oslo Studies in Language. — Т. 2.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію швэдзкай мовай |
Швэдзкая мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |