Квэнская мова
Квэ́нская мова — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ квэны. Распаўсюджаная на паўночным усходзе Нарвэґіі.
Квэнская мова | |
kainun kieli, kveenin kieli, kväänin kieli | |
Ужываецца ў | Нарвэґіі |
---|---|
Рэгіён | Фінмарк |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна ў межах ад 2000 да 8000 чал. |
Клясыфікацыя | Уральская сям'я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | мова нацменшасьці Нарвэґіі |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 8а памірае[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | fkv |
SIL | fkv |
Агульная характарыстыка
рэдагавацьНекаторымі лінґвістамі мова лічыцца фактычным дыялектам фінскае мовы.
Пісьмовасьць
рэдагавацьКвэнская пісьмовасьць засноўваецца на лацінскім альфабэце, яе носьбіты ўжываюць альфабэт, блізкі да фінскага. Квэнскі альфабэт адрозьніваецца ад фінскага наяўнасьцю літары Đđ.
Сучасны выгляд квэнскага альфабэту
рэдагавацьА а | B b | C c | D d | Đ đ | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
P p | R r | S s | T t | U u | V v | Ä ä | Ö ö |
Колькасьць носьбітаў
рэдагавацьКолькасьць носьбітаў квэнскае мовы адзначана толькі прыкладна і знаходзіцца ў межах ад 2000 да 8000 чалавек[2]. Паводле інфармацыі Фэдэрацыі нарвэскіх квэнаў, квэнскамоўных налічваецца прыкладна 6500 чалавек[3] (па стане на 1998 год). Зараз квэнская мова зьяўляецца мовай, якой можа пагражаць выміраньне, з той нагоды, што мовай карыстаюцца толькі людзі сталога й сярэдняга ўзросту.
Геаґрафія
рэдагавацьБольшасьць носьбітаў квэнскае мовы пражывае ў фюльке Фінмарк (камуны Сёр-Варанґер, Вадсё, Парсанґер) і Тромс (камуны Нуройса і Стурф'ёрд).
Гісторыя вывучэньня
рэдагавацьУ другой палове ХІХ ст. квэнскую мову вывучаў нарвэскі лінґвіст і мапаґраф Енс Андрэас Фрыс.
Грамадзкае жыцьцё
рэдагавацьЗгодна з эўрапейскай хартыяй рэґіянальных моваў, якая ратыфікавана Нарвэґіяй, у 2005 годзе квэнская мова была прызнана ў Нарвэґіі мовай нацыянальнае меншасьці, але заканадаўчых актаў па рэґуляваньні ўжываньня мовы ў Нарвэґіі няма. З 2008 году нарвэскае міністэрства культуры і справаў царквы вядзе арґанізацыю канфэрэнцыі па адраджэньні мовы. Плянуецца, што на падставе адпаведных дакумэнтаў будзе прыняты акт аб разьвіцьці мовы.
Квэнская мова вывучаецца ўва ўнівэрсытэце Тромсё, існуе культурны квэнскі цэнтар у Бёрсэльве.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Kvener. Kainun institutti. (нарв.)
- ^ Finnish, Kven. A language of Norway. Ethnologue. (анг.)
Спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію квэнскай мовай |
- Паўночнае супрацоўніцтва. Мова(недаступная спасылка) // Iнфармацыйнае бюро Рады Міністраў Паўночных Краінаў у Санкт-Пецярбургу, Расея.
- Kvensk grammatikk (нарв.)
- Kvener (нарв.)
- Kainun institutti / Kvensk institutt. Nasjonalt senter for kvensk språk og kultur (нарв.)
- Kvensk – språk eller dialekt? Regjeringen.no(недаступная спасылка) (нарв.)