Альбанская мова
Альба́нская мо́ва (саманазва: gjuha shqipe, вымаўл. [ˈɟuha ˈʃcipɛ]; shqip, [ʃcip]) — індаэўрапейская мова, на якой размаўляюць альбанцы ў Альбаніі, Косаве і некаторых іншых рэгіёнах і краінах паўднёвай Эўропы. Непасрэдна ўваходзіць у склад індаэўрапейскай моўнай сям’і (у адрозьненьне ад іншых індаэўрапейскіх моваў, якія падзеленыя між галінамі індаэўрапейскай сям’і), аднак некаторымі лінгвістамі высоўваюцца гіпотэзы пра роднасьць альбанскай мовы зь некаторымі мёртвымі індаэўрапейскімі мовамі (напрыклад, ілірыйскімі).
Альбанская мова | |
shqip, gjuha shqipe | |
[[Файл:Albanian dialects.svg|]] | |
Ужываецца ў | Альбаніі, Косава, Паўночнай Македоніі, Грэцыі, Чарнагорыі, Італіі |
---|---|
Рэгіён | Балканы |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Альбаніі, Косава (часткова прызн.) |
Дапаможная мова ў | Італіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Баўгарыі, Румыніі, Сэрбіі, Харватыі |
Рэгулюецца | аддзяленьнямі альбаналёгіі й сацыяльных навук Альбанскай Акадэміі навук |
Пісьмо | лацінскае пісьмо[1] і Albanian alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | sq |
ISO 639-2(Б) | alb |
ISO 639-2(Т) | sqi |
ISO 639-3 | sqi |
Колькасьць носьбітаў на сёньня — каля 7,4 мільёнаў[2]. Афіцыйная мова Альбаніі й часткова прызнанага Косава, мае афіцыйны статус у Паўночнай Македоніі (у рэгіёнах, дзе альбанцы складаюць больш за 20% насельніцтва) і Чарнагорыі.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя вядомыя рукапісы датуюцца XV ст. Першая вядомая друкаваная кніга на альбанскай мове — «Мэшары» (Meshari, што азначае па-альбанску кніга малітваў) — была напісаная Джонам Бузуку, каталіцкім сьвятаром у 1555 годзе. Першай школай з выкладаньнем на альбанскай мове, праўдападобна, была вучэльня францысканцаў, якая была адкрытая ў 1638 годзе.
Назва
рэдагавацьСлова shqip па-альбанску азначае «арол», але дакладная гісторыя паходжаньня гэтай саманазвы нявядомая. Па-лацінску з даўніх часоў (яшчэ за Пталямэем) ужывалася слова Albania, і яно паступова пашырылася ў іншыя мовы. Альбанцы ў Італіі называюць сябе і сваю мову «арбэрэш» (Arbëresh), альбанцы ў паўднёва-ўсходняй Грэцыі называюць сябе і сваю мову «арванітыка» (Arvanitika).
Клясыфікацыя і дыялекты
рэдагавацьМовазнаўцы даказалі, што альбанская мова зьяўляецца індаэўрапейскай, у 1850-х гадох. Яна зьяўляецца адзінай мовай на сваёй галінцы: гэта адзіны жывы нашчадак дыялектаў, на якіх размаўлялі ў Ілірыі.
Падзяляецца на дзьве асноўныя групы дыялектаў: гескі (Gegë) ды тоскі (Toskë). Геская дыялектная група пашыраная ў паўночнай палове Альбаніі й Косава, тоская — у паўднёвай палове краіны, літаратурны стандарт заснаваны на тоскіх дыялектах. Мяжа паміж двума дыялектамі праходзіць у асноўным ракою Шкумбіні, што падзяляе Альбанію на дзьве часткі. Існуюць таксама арваніцкі (распаўсюджаны ў Грэцыі ў навакольлі Атэнаў) і арбэрэскі (поўдзень Італіі) дыялекты. Гэтыя дыялекты распаўсюджаныя ў асяродзьдзі альбанскіх перасяленцаў у Грэцыю й Італію. Узровень падабенства дыялектаў даволі вялікі, таму праблемаў узаемнага разуменьня звычайна не ўзьнікае, хаця паміж імі ёсьць выразныя фаналягічныя і лексылягічныя адрозьненьні.
Значна большымі адрозьненьнямі характарызуюцца арбэрэскія й арваніцкія дыялекты.
- Гескія дыялекты
- Тоскія дыялекты
- Арбэрэскія дыялекты
- Арваніцкія дыялекты
Альбаназнаўства
рэдагавацьДасьледаваньнямі альбанскай мовы займаліся нямецкія лінгвісты Ф. Боп, Н. Ёкль, Г. Маер, паляк В. Цімахоўскі, альбанец Дж. Шкуртай і многія іншыя. У Беларусі на сёньняшні дзень няма ніводнага спэцыяліста ў галіне альбаназнаўства.
Фанэтыка
рэдагавацьГукавы лад альбанскай мовы мае 7 галосных і 29 зычных гукаў.
Галосныя
рэдагавацьФанэма IPA | Літара | Вымаўленьне |
---|---|---|
/i/ | i | Як «і» ў слове «кіт» |
/ɛ/ | e | Як «э» ў слове «мэта» |
/a/ | a | Як «а» слове «тата» |
/ə/ | ë | У беларускай мове няма адпаведніка. Нешта сярэдняе паміж «а» і «ы». Падобна да баўгарскага гуку «ъ». На канцы словаў не вымаўляецца, але падаўжае галосны ў папярэднім складзе. |
/ɔ/ | o | Як «о» ў слове «кот» |
/y/ | y | У беларускай мове няма адпаведніка. Як нямецкі «ü» або францускі «u» у слове «du» |
/u/ | u | Як «у» ў слове «шум». |
Зычныя
рэдагавацьФанэма IPA | Літара | Вымаўленьне |
---|---|---|
/p/ | p | Як «п» у слове «пан» |
/b/ | b | Як «б» у слове «бурак» |
/t/ | t | Як «т» у слове «тата» |
/d/ | d | Як «д» у слове «дошка» |
/c͡ç/ | q | У беларускай мове няма. Нешта сярэдняе паміж македонскім «кь» (Ќ) і мяккім расейскім «чь» |
/ɟ͡ʝ/ | gj | У беларускай мове няма. Паліталізаваны варыянт «дж»: «джь» (альбо інакш кажучы, звонкі варыянт мяккага «чь») |
/k/ | k | Як «к» у слове «калі» |
/g/ | g | Як расейскі «г», альбо як беларускі «ґ» у словах «ґанак», «ґузік» |
/ts/ | c | Як «ц» у слове «цаля» |
/d͡z/ | x | Як «дз» у слове «дзынкаць» |
/t͡ʃ / | ç | Як «ч» у слове «чаму» |
/d͡ʒ/ | xh | Як «дж» у слове «ураджай» |
/θ/ | th | У беларускай мове няма. Як ангельскі гук th у слове thin |
/ð/ | dh | У беларускай мове няма. Як ангельскі гук th у слове this |
/f/ | f | Як «ф» у слове «фізыка» |
/v/ | v | Як «в» у слове «вока» |
/s/ | s | Як «с» у слове «сын» |
/z/ | z | Як «з» у слове «замак» |
/ʃ/ | sh | Як «ш» у слове «шаля» |
/ʒ/ | zh | Як «ж» у слове «жывы». Перад «і» паляталізуецца — «жі» (ня «жы») |
/h/ | h | Нешта сярэдняе паміж беларускім «х» (ch) і «г» (h). Бліжэй да «х» |
/m/ | m | Як «м» у слове «мама» |
/n/ | n | Як «н» у слове «нос» |
/ɲ/ | nj | Як «ni» у ангельскім «onion» |
/l/ | l | Як «л» у слове «лыжка» |
/j/ | j | Як «й» у слове «мой» |
/ɫ/ | ll | Няма адпаведніку |
/r/ | rr | Як «р» у слове «рука» |
/ɾ/ | r | У беларускай мове няма. Як «р» у гішпанскім слове «aro» |
Лексыка
рэдагавацьАльбанская мова выдзелілася з праіндаэўрапейскай праўдападобна каля 4000 гадоў таму, і бальшыня словаў базавага лексыкону маюць праіндаэўрапейскія карані. Некаторыя зь іх зьяўляюцца кагнатамі (то бок, словамі з адзіным вымаўленьнем і коранем) з румынскімі адпаведнікамі. Мова мае шмат лацінскіх і грэцкіх запазычаных словаў, у тым ліку ў базавай лексыцы:
- qytet < civitas (горад)
- qiell < caelum (неба)
- mik < amicus (сябар)
Пасьля прыходу славянаў на Балканы альбанская мова ўвабрала ў сябе і славянскую лексыку, перадусім баўгарскую. Апрача таго, як і ўсе іншыя мовы на Балканскім паўвостраве, альбанская мова мае заўважны пляст турэцкай лексыкі, які ўвайшоў у мову за часам панаваньня Асманскай імпэрыі.
Альфабэт
рэдагавацьАльбанская мова запісваецца лацінскім альфабэтам, які быў стандартызаваны ў 1908 годзе. Апрача стандартных сымбаляў ASCII Latin-1 ISO ужываюцца два сымбалі ë і ç. Да 1908 году з-за адсутнасьці стандарту для запісу альбанскай мовы ўжываліся шматлікія сыстэмы, у тым ліку кірыліца, грэцкі альфабэт, вэрсія арабскай азбукі і іншыя.
Прыклады і выразы
рэдагавацьАльбанскі, альбанская (мова) | shqip | /ʃkʲip/ | (shkEEp) | Sq-shqip.oga |
прывітаньне (гескі дыялект) ( | tungjatjeta | /tun ɟat jɛ ta/ | (tUhn-ngIAt-IEta) | Sq-tungjatjeta.oga |
да пабачэньня | mirupafshim | /mi ru paf ʃim/ | (mEEr-Uh-pA-fshEEm) | Albanian_mirupafshim.ogg |
калі ласка | ju lutem | /ju lu tɛm/ | (iU LU-tehm) | Sq-ju lutem.oga |
дзякуй | faleminderit | /fa ɫɛ min dɛ rit/ | (fAh-leh-mEE-nde-rEEt) | Sq-faleminderit.oga |
гэты | atë | /a tə/ | (ATEH) | Sq-atë.oga |
колькі? | sa është? | /sa əʃ tə/ | (sAh ush-te) | Albanian_sa_është.ogg |
ангельская (мова) | anglisht | /an gliʃt/ | (ahn-GLEE-sht) | Sq-anglisht.ogg |
так | po | /po/ | (POE) | Sq-po.oga |
не | jo | /jo/ | (IOH) | Albanian_jo.ogg |
прабач(це) | më fal | /mə fal/ | (mUh FAL) | Albanian_më_fal.ogg |
Я не разумею | nuk kuptoj | nuk kup toj/ | (nUhk KUP-toi) | Albanian_nuk_kuptoj.ogg |
Будзь здаровы! На здароўе! | gëzuar | /gə zu ar/ | (gUh-zuh-ar) | Sq-gëzuar.oga |
Вы размаўляеце па-ангельску? | flisni Anglisht? | /flis ni an gliʃt/ | (flee-snEE ahn-GLEE-sht) | Albanian_flisni_anglisht.ogg |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію альбанскай мовай |