Валійская мова

брыцкая мова

Валі́йская мова (таксама ўэ́йлская або кі́мрская мова) — у адрозьненьне ад ўэйлскай анґельскай (дыялектнага варыянту анґельскае мовы ўва Ўэйлзе), належыць да брыцкае ґрупы кельцкіх моваў, распаўсюджаная ў заходняй частцы Брытаніі — Ўэйлзе (па-валійску: Cymru), а таксама ў Чубуце — калёніі валійцаў-эміґрантаў у рэґіёне Патаґоніі ў Арґентыне[2].

Валійская
Cymraeg
Файл:Red.Book.of.Hergest.facsimile.png, Cofiwch Dryweryn ac Aberfan, Awst 2017.jpg
Файл:Siaradwyr y Gymraeg ym Mhrif Ardaloedd Cymru.png, Welsh speakers in the 2011 census.png
Ужываецца ў Ўэйлзе і Аргентыне
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў больш за 750 000 (2006, ацэнка)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Ўэйлзе
Рэгулюецца Камісіяй па валійскай мове
Статус: 2 Правінцыйны[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 cy
ISO 639-2(Б) cym
ISO 639-2(Т) cym
ISO 639-3 cym

СтатусРэдагаваць

Паводле дадзеных перапісу 2001 году, 611 000 чалавек, ці 20,5 % насельніцтва Ўэйлзу, валодаюць валійскай (у параўнаньні з 18,5 % ў 1991-м)[3]; тымчасова перапіс сьведчыць, што 25 % жыхароў Уэйлзу нарадзіліся па-за ягонымі межамі. Колькасьць носьбітаў у іншых частках Вялікабрытаніі дакладна не вядомая, але параўнальна вялікая ў асноўных гарадох і ўздоўж мяжы Ангельшчыны з Уэйлзам. Паводле ацэнак тэлеканалу S4C, у 1993 годзе ў Ангельшчыне жыло каля 133 000 чалавек, што разумеюць валійскую; больш як траціна зь іх былі засяроджаныя ў раёне Вялікага Лёндана[4]. Апроч таго, носьбіты мовы жывуць у Канадзе (3 160 паводле дадзеных Ethnologue[5]) і ЗША (2 655[6]).

 
Адсотак носьбітаў валійскае мовы ў розных графствах Уэйлзу

Сярод носьбітаў валійскае мала тых, хто не валодае анґельскай (апроч валійцаў даліны Чубут, для якіх другою мовай зьяўляецца гішпанская)[7]. Але вельмі многія лічаць за лепшае карыстацца валійскаю, а не анґельскай мовай. Выбар мовы прамоўцам можа зьмяняцца ў залежнасьці ад аб'ектнае вобласьці (зьява, вядомая ў лінґвістыцы як «код-сўітчынг», або пераключэньне кадоў), адбываецца і зьмешваньне кадоў — дамешак ангельскіх словаў да жывое мовы.

Нягледзячы на тое, што валійская ёсьць мовай меншасьці і адчувае ціск з боку анґельскай мовы, у другой палове XX стагодзьдзя ўзрастала яе падтрымка адначасова з уздымам нацыяналістычных палітычных арґанізацыяў, такіх як партыя Plaid Cymru і Cymdeithas yr Iaith Gymraeg.

Як першая мова валійская пераважна распаўсюджаная на збольшага сельскіх поўначы і захадзе, але людзей, якія добра размаўляюць па-валійску, можна сустрэць па ўсім Уэйлзе. Аднак у вялікіх гарадох на поўдні (Кардыф, Ньюпарт) валійская мова амаль што не выкарыстоўваецца [8][9].

Валійская мова жывая, яна прысутнічае ў штодзённым ужытку многіх тысяч людзей. Ўэйлскі моўны акт (1993)[10] і Ўэйлскі ўрадавы акт (1998)[11] прадугледжваюць роўнасьць валійскае й анґельскае моваў. Грамадзкія органы павінныя распрацаваць і рэалізаваць Праґраму валійскае мовы. Таму мясцовыя рады і Нацыянальная асамблея Ўэйлзу ўжываюць валійскую мову як афіцыйную, выдаюць афіцыйныя друкаваныя матэрыялы і паведамленьні з валійскімі вэрсіямі (інфармацыя мясцовае рады, бібліятэчныя лісты, лісты з школы бацькам), а ўсе дарожныя ўказальнікі ўва Ўэйлзе павінныя быць на валійскай і анґельскай мовах, улічваючы і валійскія варыянты геаґрафічных назваў. Гэта значыць, што нават дзеці тых, хто прыехаў ва Ўэйлз, зь цягам часу набываюць пэўныя веды ў валійскай мове.

Урад Вялікабрытаніі ратыфікаваў Эўрапейскую хартыю рэгіянальных моваў і моваў меншасьцяў у дачыненьні да валійскае мовы [12].

Валійская мова набыла вялікую глядацкую аўдыторыю пасьля стварэньня ў лістападзе 1982 году тэлевізійнага каналу S4C (Sianel Pedwar Cymru, «4-ы канал, Ўэйлз»), што вяшчае ў прайм-тайм толькі на валійскай[13][14].

У адпаведнасьці з Законам аб грамадзянстве Вялікабрытаніі 1981 году, валоданьне валійскай, нароўні з валоданьнем ангельскай ці шатляндзкай, ёсьць дастатковаю ўмовай выкананьня крытэру веданьня мовы для натуралізацыі[15].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Ethnologue — 25 — Dallas, Texas: SIL International, 2022.
  2. ^ Артыкул пра валійскую дыяспару ў Патагоніі
  3. ^ Параўнаньне дадзеных перапісу 1991 і 2001 гадоў на сайце Камісіі па валійскай мове
  4. ^ Вынікі дасьледаваньня S4C
  5. ^ Дадзеныя па мовах Канады паводле Ethnologue
  6. ^ Дадзеныя па валійскай мове ў ЗША
  7. ^ Характарыстыка валійскае мовы паводле Ethnologue
  8. ^ Кароткае рэзюмэ па выніках перапісу 2001 году
  9. ^ Табліцы валоданьня валійскаю мовай па абласьцёх Уэйлзу (2001)
  10. ^ Тэкст «Закону аб валійскай мове» 1993 году
  11. ^ Тэкст «Закону аб кіраваньні ўва Ўэйлзе» 1998 году
  12. ^ Рэзюмэ далучэньня валійскай мовы да Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў і моваў меншасьцяў ад Вялікабрытаніі
  13. ^ Карпарацыйная палітыка каналу S4C}
  14. ^ Палажэньне каналу S4C аб валійскай мове ў кантэксьце ўзаемадзеяньня з грамадзкасьцю
  15. ^ Рэглямэнт праверкі адпаведнасьці веданьня мовы і брытанскага ладу жыцьця пры натуралізацыі