Астурыя
Асту́рыя альбо Астуры́йскае Кня́ства (па-астурыйску: Asturies альбо Principau d’Asturies; па-гішпанску: Asturias альбо Principado de Asturias) — аднаправінцыйная аўтаномная супольнасьць Гішпаніі ў форме княства. Сталіца — горад Аўеда. Найбуйнейшы населены пункт — горад Хіхон.
Астурыя | |
гішп. Asturias | |
Гімн | Asturias, patria querida[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | |
Статус | аўтаномная супольнасьць |
Уваходзіць у | Зялёная Гішпанія[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Аўеда[d] |
Дата ўтварэньня | 11 студзеня 1982 |
Прэзыдэнт | Хавіер Фэрнандэс |
Афіцыйныя мовы | гішпанская, астурыйская |
Насельніцтва (2013) | 1068165 (2.4%, 13-е месца) |
Плошча | 10604 км² (2.1%, 10-е месца) |
Месцазнаходжаньне Астурыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1, UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | ES-AS |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьЗ I стагодзьдзя да н. э. Астурыя была пад уладай Рыму, зь сярэдзіны VI стагодзьдзя была часткай вэстгоцкага каралеўства. З 718 году Астурыя зьяўлялася каралеўствам, са сталіцай спачатку ў горадзе Правія, а з 791 году — у горадзе Аўеда, цэнтар Рэканкісты — барацьба з арабскімі заваёўнікамі на Пірэнэйскім паўвостраве. У 924 годзе астурыйцы адваявалі ў арабаў крэпасьць Леон й перанесьлі ў яе сваю сталіцу; затым назва каралеўства зьмянілася на Леон. З 1230 году Астурыя ўваходзіла ў склад каралеўства Кастылія, пасьля Гішпаніі. З канца XIX стагодзьдзя Астурыя зьяўлялася адной з найбольш разьвітых прамысловых раёнаў Гішпаніі, цэнтрам актыўнага працоўнага руху. Двойчы (1931, 1934) паўсталыя працоўныя Астурыі абвяшчалі рэспубліку. 1936—1939 і пазьней Астурыя была раёнам барацьбы пралетарыяту супраць фашызму.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |