Ірляндзкая мова
Ірля́ндзкая мо́ва (па-ірляндзку: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірляндцаў, адна зь дзьвюх дзяржаўных моваў Ірляндыі (разам з ангельскай), таксама зьяўляецца афіцыйнай мовай у Паўночнай Ірляндыі (разам з ангельскай ды ольстэрска-шатляндзкай) і адной з 23 афіцыйных моваў Эўразьвязу. Ірляндзкая мова ўваходзіць у гайдэльскую падгрупу кельцкай групы індаэўрапейскай сям’і моваў.
Ірляндзкая мова | |
An Ghaeilge | |
Ужываецца ў | Рэспубліцы Ірляндыя, Вялікабрытаніі (Паўночная Ірляндыя) |
---|---|
Рэгіён | востраў Ірляндыя |
Колькасьць карыстальнікаў | ня больш за 1,6 млн носьбітаў |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Ірляндыі Паўночнай Ірляндыі Эўразьвязе |
Рэгулюецца | Радай па ірляндзкай мове (Bord na Gaeilge) |
Статус: | 3 шырэйшая камунікацыя[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, агамічнае пісьмо[2] і Latin, Gaelic type[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ga |
ISO 639-2(Б) | gle |
ISO 639-2(Т) | gle |
ISO 639-3 | gle |
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Ірляндзкае мовы пачалася з прыбыцьця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірляндыю. Дакладнай даты гэтае падзеі няма. Паводле розных меркаваньняў, існуюць вэрсіі ад 2000 гадоў да н. э. і да апошніх стагодзьдзяў да н. э.
Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны»[3], па-ірляндзку: Gaeilge Ársa) пэрыяд разьвіцьця зьяўляецца найстарэйшай вядомай формай ірляндзкае мовы. Вядомыя толькі фрагмэнты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменьні агамічным пісьмом.
У пачатку нашай эры, калі пачынаецца старажытнаірляндзкі пэрыяд, некаторыя з прадстаўнікоў гайдэльскіх плямёнаў мігруюць на паўднёвы захад Шатляндыі, засноўваючы ў новым рэгіёне гэльскае каралеўства Дал Рыяда. Старажытнаірляндзкія гаворкі гэтых перасяленцаў цягам некалькіх стагодзьдзяў леглі ў аснову гэльскай шатляндзкай мовы, якая потым пашырылася па ўсёй Шатляндыі. Нават пасьля фактычнага падзелу старажытнаірляндзкай мовы на ірляндзкую й шатляндзкую мовы абодва народы некаторы час выкарыстоўвалі г.зв. клясычную гэльскую мову — агульную пісьмовую мову, якая, аднак, у наступным была забытая. З гэтае прычыны ў дзьвюх краінах разьвіліся ўласныя пісьмовыя моўныя нормы.
У сярэдзіне ХХ ст. была ажыцьцяўленая рэформа артаграфіі ірляндзкай мовы, пасьля якой з мовы былі прыбраныя некаторыя дыграфы, што ня мелі вымаўленьня. Для параўнаньня, у гэльскай шатляндзкай мове стары правапіс захаваўся, а ў мэнскай мове, іншае мове-нашчадку старажытнаірляндзкай мовы, выкарыстоўваецца правапіс, блізкі да ангельскага. Нягледзячы на рэформы сярэдзіны ХХ ст. асноўныя прынцыпы артаграфіі ірляндзкай і гэльскай мовы застаюцца аднолькавымі.
Дыялекты
рэдагавацьГістарычна ірляндзкая мова мела чатыры дыялекты: конахцкі (захад), манстэрскі (поўдзень), ольстэрскі (поўнач), і лэнстэрскі (усход). У сваю чаргу, кожны зь іх падзяляецца на паддыялекты. У Канадзе, у прыватнасьці на паўвостраве Авалон востраву Ньюфаўндлэнд таксама ёсьць зьнешні, мясцовы дыялект ірляндзкае мовы. Усе чатыры асноўныя дыялекты ірляндзкае мовы маюць вялікую ступень адрозьненьняў адзін ад аднаго. У літаратурны стандарт збольшага пакладзены дыялект Конахту (захад востраву), які ў сваім родзе зьяўляецца пераходным між дыялектамі поўначы й поўдня Ірляндыі. Дыялекты поўначы Ірляндыі сваімі рысамі набліжаюцца да гэльскай шатляндзкай мовы, а гаворкі некаторых астравоў на поўнач ад Ірляндыі могуць быць аднесеныя да ірляндзкай мовы толькі фармальна, паколькі структурна зьяўляюцца пераходнымі між ірляндзкай і гэльскай мовамі.
Тэрыторыі, дзе ірляндзкамоўнае насельніцтва складае большасьць насельніцтва або прынамсі прыкметную частку ад насельніцтва, вядомыя яг гэлтахты (Gaeltacht). Гэлтахты не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Рэспублікі Ірляндыі, але афіцыйна ўлічваюцца ўрадам краіны як ірляндзкамоўныя тэрыторыі. Паняцьце гэлтахтаў было ўведзена ў афіцыйнае абарачэньне па атрыманьні Ірляндыяй статусу дамініёну (шырокай аўтаноміі) ад Вялікабрытаніі ў пачатку ХХ ст. і ўводзілася з мэтаю канцэнтрацыі мераў па захаваньні мовы менавіта ў рэгіёнах найбольшага распаўсюджаньня мовы. З тых часоў межы й колькасьць гэлтахтаў некалькі разоў пераглядаліся з прычыны скарачэньня колькасьці носьбітаў мовы, якое працягваецца нягледзячы на істотныя меры падтрымкі мовы. У гэлтахтах, як правіла, засяроджаныя ірляндзкамоўныя школы, указальнікі складаюцца выключна на ірляндзкай мове.
Конахцкі
рэдагавацьДыялект гэлтахтаў на захадзе востраву. У асноўным пакладзены ў літаратурную ірляндзкую мову.
Манстэрскі
рэдагавацьНа гэтым дыялекце гавораць пераважна ў гэлтахтах Кэры (па-ірляндзку: Contae Chiarraí), Рынг (па-ірляндзку: An Rinn) каля Дангарвану (па-ірляндзку: Dún Garbháin) ва Ўотэрфардзе (па-ірляндзку: Contae Phort Láirge) і Мускэры (па-ірляндзку: Múscraí), таксама на востраве «Чыстага Мысу» (па-ірляндзку: Oileán Chléire) ў заходняй частцы графства Корк (Contae Chorcaí). Найважнейшы падзел унутры дыялекту — розьніца паміж гаворкай графства Ўотэрфард і ўсімі астатнімі.
Ольстэрскі
рэдагавацьДыялект поўначы востраву, гістарычнага рэгіёну Ольстэр — Паўночнай Ірляндыі (частка Вялікабрытаніі) і некаторых графстваў пры мяжы Рэспублікі Ірляндыя з гэтым рэгіёнам. У ірляндзкай частцы Ольстэру знаходзяцца найшматлікія й найбольшыя гэлтахты — такім чынам, адны з самых трывалых пазыцыяў мовы прыпадаюць на гэты дыялект.
Лэнстэрскі
рэдагавацьУсходнія, лэнстэрскія гаворкі вымерлі ў ХХ ст. Але ірлядзкай камісіяй па фальклёры было зроблена шмат запісаў гэтага дыялекту.
Статус
рэдагавацьІрляндзкая — адзіная мова кельцкае групы, якая мае афіцыйны статус ў Эўразьвязе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of Language — Выдавецтва Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, 1987. — С. 203. — ISBN 978-0-521-42443-1
- ^ Koch, John T. (2006). Celtic Culture: A Historical Encyclopedia. ABC-CLIO. pp. 986—1390. ISBN 978-1-85109-440-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію ірляндзкай мовай |
Галоўныя
рэдагаваць- BCI: Irish language media stats
- Discover Irish
- Foras na Gaeilge — Official promotional body for the Irish language throughout the island of Ireland
- Gaeilge ar an ghréasán Irish online resources
- 'Gael-Taca (Corcaigh)'
- «Learning Irish?» BBC
- Сацыяльная сетка для настаўнікаў, навучэнцаў ды носьбітаў мовы
- The Irish Language And The Irish People Report
- Learn Irish online easily with a new Irish word each day
Граматыка і вымаўленьне
рэдагаваць- A dialect of Donegal (a phonological description of the dialect of Glenties by E. C. Quiggin, from 1906)
- An Gael Magazine — Irish Gaelic Arts, Culture, And History Alive Worldwide Today
- A short Irish and Breton phrase list with Japanese translation(Renewal) incl sound file
- Braesicke’s Gramadach na Gaeilge (Engl. translation)
- Die araner mundart (ням.) (a phonological description of the dialect of the Aran Islands by F. N. Finck, from 1899)