Фрысьлянд (Нідэрлянды)

правінцыя Нідэрляндаў
(Перанакіравана з «Фрысьлянд»)

Фры́сьлянд (па-нідэрляндзку: Provincie Friesland; па-фрыску Provinsje Fryslân) — правінцыя на поўначы Нідэрляндаў. Насельніцтва складае 647 407 чалавек (8-е месца сярод нідэрляндзкіх правінцыяў на 2017 год). Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым местам зьяўляецца Леўвардэн (варыянт напісаньня — Левардэн).

Фрысьлянд
Provinsje Fryslân/Provincie Friesland

Сьцяг
Гімн De âlde Friezen
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Леўвардэн
Дата ўтварэньня 1814
Каралеўскі камісар Арно Брок
Афіцыйныя мовы нідэрляндзкая і заходнефрыская мова
Насельніцтва (2017)
647 407 (8-е месца)
Шчыльнасьць 194 чал./км² (11-е месца)
Канфэсійны склад Пратэстанты (30 %)
 каталікі (6 %)
 мусульмане (2%)
Плошча Усяго 5748,74 км²; Суша 3341,70 км²; вада 2407,04 км² км² (1-е месца)
Месцазнаходжаньне Фрысьлянду
Фрысьлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-FY
Код аўтам. нумароў B
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Да канца 1996 году правінцыя насіла ў якасьці афіцыйнае назвы нідэрляндзкую форму Friesland, аднак з наступнага году афіцыйны статус набыло фрыскае імя Fryslân. Відавочна, што ў астатніх правінцыях Нідэрляндаў аддаюць перавагу старому, нідэрляндзкамоўнаму варыянту — Friesland, таксама як такая форма найбольш распаўсюджаная ў ангельскамоўным сьвеце.

Геаграфія

рэдагаваць

На ўсходзе правінцыя мяжуе з Гронінгенам і Дрэнтэ, на поўдні — з правінцыямі Авэрэйсэл і Флевалянд, на паўднёвым захадзе праходзіць водная мяжа па Эйсэльмээры, на захадзе і поўначы — па Вадэнскім і Паўночным марах. З Паўночнае Галяндыяй правінцыю зьвязвае Аўсьлёйтдэйк. Да правінцыі адміністрацыйна адносяцца выспы ў Вадэнскім моры; найбуйнейшыя зь іх — Флілянд, Тэрсхэлінг, Амэлянд ды Схірманікоог.

Паводле агульнай плошчы (суша + вада) правінцыя зьяўляецца найбуйнейшай у Нідэрляндах. Паводле плошчы сушы займае трэцяе месца.

Культура

рэдагаваць

Фрысьлянд адрозьніваецца ад астатніх правінцыяў Нідэрляндаў наяўнасьцю ўласнай мовы з афіцыйным статусам — фрыская мова, на дыялектах якой размаўляюць жыхары самой правінцыі, у памежных раёнах Гронінгену, а таксама некаторае насельніцтва Паўночнае Нямеччыны і Даніі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць