Убарць

рака ў Беларусі і на Украіне
Рака
Убарць
Убарць
Убарць каля мястэчка Емільчына
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Андрэевічы
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Даўжыня 292 км
Сярэднегадавы сьцёк 24,4 м³/с
Плошча басэйну 5,8 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У́барць — рака ўва Ўкраіне і Беларусі, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 292 км (у межах Беларусі 126 км). Плошча вадазбору 5,8 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці 24,4 м³/с. Агульны спад ракі 96,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Асноўныя прытокіРэдагаваць

На рацэРэдагаваць

Агульныя зьвесткіРэдагаваць

Пачынаецца на вышыні 207,2 м над узроўнем мора каля вёскі Андрэевічы Алеўскага раёну Жытомірскай вобласьці. Цячэ Жытомірскім Палесьсем, на Беларусі Прыпяцкім Палесьсем. Вусьце за 2 км на паўднёвы захад ад места Петрыкаў.

Даліна невыразная, месцамі зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, яе шырыня ад 0,1—0,2 км у верхняй плыні да 1—5 км на астатнім працягу. Рэчышча свабодна мэандруе, зьвілістае, у ніжняй плыні моцназьвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясковыя выспы. Шырыня рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м.

Разводзьдзе пачынаецца звычайна ў 1-й палове сакавіка (найбольшая вышыня над межанным узроўнем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне траўня. Устойлівая межань наступае ў ліпені (працягласьць у сярэднім 3 месяцы). Замярзае ў пачатку сьнежня. Выдатак вады за 44 км ад вусьця найбольшы 659 м³/с (1932 год), найменшы 0,44 м³/с (1935 год)[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 371—372

ЛітаратураРэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 371—372
  • Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. ISBN 985-459-051-2
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Убарцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў