Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў (Пінск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Дамініка
Касьцёл Сьвятога Дамініка
Краіна Беларусь
Места Пінск
Каардынаты 52°06′49.78″ пн. ш. 26°06′09.17″ у. д. / 52.1138278° пн. ш. 26.1025472° у. д. / 52.1138278; 26.1025472Каардынаты: 52°06′49.78″ пн. ш. 26°06′09.17″ у. д. / 52.1138278° пн. ш. 26.1025472° у. д. / 52.1138278; 26.1025472
Заснавальнік Люкрэцыя Марыя Строцы[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1949
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвято́га Даміні́ка і кля́штар дамініка́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Пінску. Знаходзіўся на гістарычнай Дамініканскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1949 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік. У 1950-я гады на месцы касьцёла збудавалі кінатэатар (цяпер царква ў гонар Уваскрасеньня Славушчага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату).

Гісторыя

рэдагаваць
 
Аэрафотаздымак, 1916 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1667 годзе жонка ваяводы полацкага Яна Караля Копаця маркграфіня Марыя Люкрэцыяй Строцы заснавала ў Пінску кляштар дамінканаў. У 1697 годзе завяршылася будаваньне драўлянага касьцёла. У 1709 годзе пачалося будаваньне новага жылога корпуса, у 1720 годзе — новага навіцыяту. У XVIII ст. пры кляштары існавала музычная капэла.

У 1785 годзе стары касьцёл разабралі. У 1787—1810-х гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1840 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

За польскім часам царква працягвала дзеяць. У 1940-я гады на колішні касьцёл надбудавалі купалы-цыбуліны.

У Другую сусьветную вайну касьцёл назначна пацярпеў. У 1949 годзе савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны комплекс.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Галоўны ўваход мез выгляд портыка з трыкутным франтонам. Пры перабудове касьцёл пад царкву над будынкам збудавалі два купалы.

Усярэдзіне скляпеньні падтрымліваліся шасьцю слупамі. У касьцёле захоўваўся абраз Маці Божай Ружанцовай.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Горкага
  1. ^ Ярашэвіч А. Пінскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 436.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць