Каралінскі замак

рэшткі замку ў Караліне (Пінск, Берасьцейская вобласьць, Беларусь)
Помнік абарончай архітэктуры
Каралінскі замак
Руіны Каралінскага замка. Н. Орда, 1875 г.
Руіны Каралінскага замка. Н. Орда, 1875 г.
Краіна Беларусь
Места Пінск
Заснавальнік Ян Дольскі[d]
Дата заснаваньня XIV ст.
Каралінскі замак на Вікісховішчы

Каралі́нскі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Пінску. Знаходзіўся ў прадмесьці Караліне, на беразе ракі Піны. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваўся падземны ход, якім можна выйсьці на бастыёны.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Плян замка, 1846 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Мураваны замак, які меў як ваенную, так і рэпрэзэнтацыйную функцыю, збудаваў маршалак Ян Караль Дольскі, які ў 1690 годзе атрымаў ад Сойма зямлю каля Пінску, дзе неўзабаве паўстала прадмесьце Каралін.

Па сьмерці Яна Караля Дольскага замак перайшоў паводле спадчыны да князёў Вішнявецкіх. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе замак зруйнавалі войскі швэдзкага караля Карла XII.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, працягвалася руйнаваньне замка. У 1868 годзе некалькі замалёвак руінаў замка зрабіў мастак Напалеон Орда.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1936 годзе сэрыю здымкаў руінаў замкаў зрабіў польскі фатограф Генрык Паддэмбскі.

Архітэктура

рэдагаваць

Збудаваны ў новаітальянскай фартыфікацыйнай сыстэме, быў прастакутным у пляне і меў памеры 76 на 38 на 46 на 76 мэтраў. Два паўднёвыя бастыёны выходзілі на раку Прыпяць і мелі невялікія памеры. Перад замкам ішоў роў шырынёй да 9 мэтраў з пад’ёмным мостам. На дзядзінцы стаяў палац уладальніка замка[1].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 47.

Літаратура

рэдагаваць