Палац Бутрымовічаў (Пінск)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Бутрымовічаў
Палац Бутрымовічаў
Палац Бутрымовічаў
Краіна Беларусь
Места Пінск
Каардынаты 52°06′51.68″ пн. ш. 26°06′45.06″ у. д. / 52.1143556° пн. ш. 26.1125167° у. д. / 52.1143556; 26.1125167Каардынаты: 52°06′51.68″ пн. ш. 26°06′45.06″ у. д. / 52.1143556° пн. ш. 26.1125167° у. д. / 52.1143556; 26.1125167
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Караль Шыльдхаўз[d]
Заснавальнік Мацей Бутрымовіч
Дата заснаваньня 1794
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палац Бутрымовічаў на мапе Беларусі
Палац Бутрымовічаў
Палац Бутрымовічаў
Палац Бутрымовічаў
Палац Бутрымовічаў на Вікісховішчы

Пала́ц Бутрымо́вічаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца на беразе ракі Піны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1784—1790 гадох староста пінскі Мацей Бутрымовіч збудаваў палац паводле праекту архітэктара К. Шыльдхаўза.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў сярод месьцічаў атрымаў размоўную назву «Мур» праз тое, што вылучаўся з навакольнай драўлянай забудовы.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1939 годзе савецкія ўлады адабралі будынак у законных уласьнікаў. Пазьней тут месьціўся Палац піянэраў і школьнікаў.

У 2007—2009 гадох праводзілася рэстаўрацыя помніка. У наш час у ім месьціцца «Палац шлюбу».

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока з рысамі раньняга клясыцызму. Гэта П-падобны ў пляне будынак з разьвітым цокальным паверхам. Фасады аздабляюцца роўнымі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблемэнтутрыгліфамі і мэтопамі. Эркер, выкружаныя куты і тарцы бакавых крылаў аздабляюцца калёнамі і паўкалёнамі дарычнага ордэра.

Плян анфілядны. 1-павярховую сярэднюю частку будынку займаюць парадныя памяшканьні з авальнай заляй у цэнтры, якая ўтварае эркер з бальконам на галоўным фасадзе. Бакавыя крылы маюць два ўзроўні, у іх знаходзяцца невялікія жылыя памяшканьні ўздоўж калідораў[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас царквы — вуліца Леніна, 42
  1. ^ Якімовіч Ю. Пінскі палац // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 390.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000539