Паддзягцярня
Паддзягця́рня[1] (таксама Чырво́ны Май, м.. Май, м.. Ма́йскі, м.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Паддзягцярня | |
трансьліт. Paddziahciarnia | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Блускі |
Насельніцтва: | 50 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′8″ пн. ш. 28°15′4″ у. д. / 53.45222° пн. ш. 28.25111° у. д.Каардынаты: 53°27′8″ пн. ш. 28°15′4″ у. д. / 53.45222° пн. ш. 28.25111° у. д. |
± Паддзягцярня |
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку 20 ст. пасяленьне было вядома, як урочышча Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1921 годзе створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася каля 60 хлопчыкаў і дзяўчынак. У1922 г. для школы быў пабудаваны драўляны будынак. На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Чырвоны Май», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагаваць- Пачатак ХХ ст. — 34 двары, 213 жыхароў
- 2002 год — 48 двароў, 103 жыхары
- 2009 год — 50 чалавек[2]
Асобы
рэдагаваць- Алена Мазанік — савецкая выведніца, непасрэдная выканаўца зьнішчэньня гэнеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюзу (1943)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі