Менская акруга
Менская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь ліпеня 1924 па ліпень 1930 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Менск.
Менская акруга | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Дата ўтварэньня | 1924 |
Дата скасаваньня | 26 ліпеня 1930 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Насельніцтва (1926) | 539,5 тыс. |
Нацыянальны склад | беларусы — 79,8%; габрэі — 13,1%; расейцы — 3,1%; палякі — 2,5% |
Плошча | 10,9 тыс. км² |
Скасаваная | ліпень 1930 |
Месцазнаходжаньне Менскай акругі | |
![]() | |
![]() |
Гісторыя Рэдагаваць
Першапачаткова ўключала 11 раёнаў: Заслаўскі, Койданаўскі, Лагойскі, Астрашыцка-Гарадоцкі, Пухавіцкі, Самахвалавіцкі, Сьмілавіцкі, Смалевіцкі, Узьдзенскі, Чэрвенскі, Шацкі.
У чэрвені 1927 году ў склад Менскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаваных Барысаўскай і Слуцкай акругаў: Бягомльскі, Бярэзінскі, Барысаўскі, Грэскі, Зембінскі, Капыльскі, Плешчаніцкі, Халапеніцкі.
У жніўні — верасьні 1927 году Шацкі і Зембінскі раёны былі скасаваныя.
Акруга скасаваная ў ліпені 1930 году.
Насельніцтва Рэдагаваць
Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 539,5 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 79,8%; габрэі — 13,1%; расейцы — 3,1%; палякі — 2,5%.
Літаратура Рэдагаваць
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.