Грэскі раён
Грэ́скі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР з 17 ліпеня 1924 году па 8 ліпеня 1931 году і з 12 лютага 1935 году па 17 сьнежня 1956 году.[1]
Грэскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён СССР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Грэск |
Дата ўтварэньня | 28 жніўня 1924 і 12 лютага 1935 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйны цэнтар:
Грэскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Слуцкай акругі БССР. 20 жніўня 1924 году падзелены на 10 сельсаветаў: Апалінскі, Гацукоўскі, Гольчыцкі, Грозаўскі, Грэскі, Мусіцкі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі і Шышчыцкі. 14 кастрычніка 1924 году ўтвораны Селецкі сельсавет. 21 кастрычніка 1924 года Апалінскі сельсавет перайменаваны ў Палікарпаўскі.
З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 4 кастрычніка 1927 году да раёну далучаны Задашчэнскі і Слабадзкі сельсаветы скасаванага Шацкага раёну. 24 студзеня 1929 году вёска Грозава аднесена да катэгорыі мястэчак.
Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году раён у складзе БССР. У 1931 годзе Гольчыцкі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі. 8 ліпеня 1931 года Грэскі раён скасаваны. Грозаўскі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі сельсаветы перададзены Капыльскаму раёну, Задашчэнскі, Селецкі і Слабадзкі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну, Гацукоўскі, Грэскі, Мусіцкі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Першамайскі, Шышчыцкі сельсаветы — Слуцкаму раёну.
З 20 верасьня 1944 году раён у складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гарнастайлаўскі, Палікараўскі і Шышчыцкі сельсаветы[2].
17 сьнежня 1956 году раён скасаваны: Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Покрашаўскі, Труханавіцкі сельсаветы перададзены Слуцкаму раёну, Грозаўскі, Пукавіцкі сельсаветы — Капыльскаму раёну, Гацукоўскі сельсавет — Узьдзенскаму раёну, Селецкі сельсавет — Пухавіцкаму раёну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://archive.is/20120712120130/lawsby.narod.ru/razdel4/num1/4d1535.html Пастанова Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь ад 17 сьнежня 1956 году «Пра скасаваньне некаторых раёнаў БССР»
- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
Літаратура
рэдагаваць- Шчарбатаў, А. Грэск / Аляксандр Шчарбатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 167 — 168. — ISBN 985-11-0041-2.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.