Негарэлае
Негарэ́лае[2] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Ператуці, у складзе Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 982 чалавек[1]. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Койданава, за 48 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Баранавічы, Узду, Стоўпцы.
Негарэлае | |
трансьліт. Nieharelaje | |
![]() | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Негарэльскі |
Насельніцтва: | 982 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222710 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′38″ пн. ш. 27°4′14″ у. д. / 53.61056° пн. ш. 27.07056° у. д.Каардынаты: 53°36′38″ пн. ш. 27°4′14″ у. д. / 53.61056° пн. ш. 27.07056° у. д. |
Негарэлае на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Негарэлае | |
![]() |
Гісторыя рэдагаваць
Упершыню Негарэлае згадваецца ў ХVI стагодзьдзі як перасадкавая і паштовая станцыя на конным гасьцінцы Менск — Наваградак, у Менскім павеце. У 1588 Негарэлае ўвайшло ў склад Койданаўскага графства Радзівілаў. Станам на 1620 у вёсцы быў 41 двор.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Негарэлае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Койданаўскай воласьці. На 1794 у маёнтку было 272 двары, 3 вінакурні, 2 млыны.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 расейскія ўлады адабралі Негарэлае ў Радзівілаў. Маёнтак перайшоў да Ю. Абрамовіча, у 1879 — да Э. Чапскага. У лістападзе 1871 празь Негарэлае прайшла Маскоўска-Берасьцейская чыгунка, адкрылася чыгуначная станцыя. З 1908 у вёсцы працавала народная вучэльня.
Цягам 1921—1939 Негарэлае выконвала ролю савецкая пагранічнай станцыя з заставай і мытняй. 17 ліпеня 1924 вёска ўвайшла ў склад Койданаўскага раёну. 23 сакавіка 1932 Негарэлае зрабілася цэнтрам сельсавету Койданаўскага раёну, 27 верасьня 1938 — атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
30 кастрычніка 2009 году перададзенае зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет, а статус населенага пункту паніжаны зь мястэчка да пасёлку[3].
Насельніцтва рэдагаваць
- XX стагодзьдзе: 1998 год — 1,3 тыс. чал.[4]; 1999 год — 1114 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1 тыс. чал.[5]; 2009 год — 982 чалавекі[1] (перапіс)
Адукацыя рэдагаваць
У Негарэлым працуюць сярэдняя і музычная школы.
Культура рэдагаваць
Дзейнічаюць бібліятэка і кінатэатар.
Эканоміка рэдагаваць
Завод па вырабе вульляў.
Турыстычная інфармацыя рэдагаваць
З 1988 дзейнічае музэй гісторыі станцыі Негарэлае.
Славутасьці рэдагаваць
- Гістарычная забудова (ХІХ ст.; фрагмэнты)
- Чыгуначная станцыя (1871)
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 169
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219(рас.)
- ^ Анатоль Валахановіч. Негарэлае // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 317.
- ^ Негорелое // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура рэдагаваць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Niehorele // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 76.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Негарэлае — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў