Блонскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Бло́нскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Блонь.

Блонскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Блонь
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 2770 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1917 годзе створаны ў складзе Пухавіцкай воласьці Ігуменскага (з 18 верасьня 1923 году — Чэрвеньскага) павету Менскай губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Пухавіцкага раёну Менскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці[1].

У 1939 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Зарэчча. Пад час Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году тэрыторыя сельсавету была акупіаваная нямецкімі войскамі.

16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету вернуты ў вёску Блонь[2]. 8 верасьня 2017 году ў склад сельсавету з раённага падпарадкаваньня перададзены 5 вёсак (Залужжа, Ізьбішча, Рошча, Цагельня і Чырвоны Бераг)[3].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 11[4]

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (8 населеных пунктаў) — 2306 чалавек[5], зь іх 89,2 % — беларусы, 7,3 % — расейцы, 1,1 % — украінцы[6].


  1. ^ Блонскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
  4. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 144
  5. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)

Літаратура

рэдагаваць