Уладзімер Лабанок
Уладзі́мер Елісе́евіч Лабано́к (3 ліпеня 1907, вёска Востраў, цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці — 4 лістапада 1984, Менск, БССР) — дзяржаўны і партыйны дзяяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падпольля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці ў Вялікую Айчынную вайну.
Уладзімер Елісеевіч Лабанок | |
в.а. Старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР | |
---|---|
27 сьнежня 1976 — 28 лютага 1977 | |
Папярэднік | Фёдар Сурганаў |
Наступнік | Іван Палякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 3 ліпеня 1907 |
Памёр | 4 лістапада 1984 (77 гадоў) |
Партыя | КП(б)Б, КПСС |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1931), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1956).
Сябра КПСС з 1930 г. З 1931 працаваў аграномам, памочнікам наркома земляробства БССР, аграномам-эканамістам упаўнаважанага Наркамата саўгасаў СССР па БССР, з 1939 — дырэктарам Смальянскага сельскагаспадарчага тэхнікуму, з 1941 — першым сакратаром Лепельскага РК КП(б)Б.
У партызанскім руху
рэдагавацьУ Вялікую Айчынную вайну — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падпольля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. У жніўні 1941 — чэрвені 1944 першы сакратар Лепельскага падпольнага РК КП(б), адначасова з сакавіка 1942 камандзір 68-га партызанскага атрада, са жніўня 1942 камісар Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава», зь ліпеня 1943 камандзір Лепельскай партызанскай брыгады. Увосень 1942 партызаны пад кіраўніцтвам У. Е. Лабанка вызвалілі ад гітлераўцаў раённы цэнтар Вушачы, які зрабіўся сталіцай партызанскага краю. У сьнежні 1943 У.Лабанок узначаліў апэратыўную групу ЦК КП(б)Б і БШПД па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.
Партыйная кар’ера
рэдагаваць3 1944 у апараце ЦК КПБ, старшыня Гомельскага і Полацкага аблвыканкамаў, першы сакратар Палескага і Віцебскага абкомаў КПБ. 3 1962 першы намесьнік старшыні Савета Міністраў БССР, міністар вытворчасьці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў БССР. 3 1974 намесьнік старшыні Прэзідыюму Вярхоўнага Савета БССР. Сябра Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ЦК КПСС у 1961—1976, сябра ЦК КПБ з 1949, кандыдат у сябры Бюро ЦК КПБ з 1962 і з 1976, сябра Бюро ЦК КПБ у 1966—1976 гг.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1946, БССР у 1951—1955 і з 1963. Намесьнік Старшыні Савета нацыянальнасьцей Вярхоўнага Савета СССР у 1968—1974.
Жыў у сталіцы Беларусі горадзе-герою Менску. Памёр 4 лістапада 1984. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Лобанок В. Е. В боях за Родину. 3-е изд. Минск, 1964;
- Лобанок В. Е. Партизаны принимают бой. М.: Политиздат, 1972. (таксама выдадзена ў Менску ў 1976)
Узнагароды
рэдагавацьЗа «ўмелае кіраўніцтва партызанскай брыгадай у тыле нямецкіх войск і праяўленыя пры гэтым мужнасьць і гераізм» Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 16 верасьня 1943 палкоўніку Лабанку Ўладзімеру Елісеевічу нададзена званьне Героя Савецкага Саюзу з уручэньнем ордэну Леніна і мядалі «Залатая Зорка» (№ 1717)[1].
Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Суворава I ступені, Айчыннай вайны I ступені, 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, медалямі.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьЯго імя носіць аграрна-тэхнічны каледж у Мар’інай Горцы, Лепельская СШ № 1, вуліцы ў Лепелі і Менску[2], Ушацкі музэй народнай славы (1999)[3].