Варонічы (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі

Варонічы[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.

Варонічы
трансьліт. Varoničy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Рудзенскі
Насельніцтва: 126 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222822
СААТА: 6244757026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′46″ пн. ш. 27°47′52″ у. д. / 53.57944° пн. ш. 27.79778° у. д. / 53.57944; 27.79778Каардынаты: 53°34′46″ пн. ш. 27°47′52″ у. д. / 53.57944° пн. ш. 27.79778° у. д. / 53.57944; 27.79778
Варонічы на мапе Беларусі ±
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы

Знаходзіцца каля р. Пціч, за 28 км на паўночны захад ад раённага цэнтру, 43 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Гісторыя

рэдагаваць

У XVIII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе вядомы млын, карчма, царква; уласнасьць С. Кернажыцкага. У 1785 вёска са слабадой, карчма.

Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1838 годзе пабудавана новая царква з дрэва на сродкі прыхаджан. На 1886 годзе ўгадваецца капліца. У 1897 г. працавала пітная установа, Хлебазапасны магазын.

На пачатку ХХ ст. вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У 1902 г. адкрыта царкоўна-прыхадзкая школа.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Была створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой было больш за 100 вучняў, працавалі 2 настаўніка (1922 год). У 1930-я гады створаны калгас «Новае жыцьцё», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

У 1966 годзе з вёскай зьліліся пасёлак Варонічы і сяло Вароніцкая Слабада. Да 31 сакавіка 1977 году Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавету, пасьля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Рудзенскага пассавету[2] з 28 траўня 2013 году — у Рудзенскім сельсавеце.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1886 год - 37 двароў, 367 жыхароў.
  • 1897 год - 77 двароў, 441 жыхароў.
  • пачатак XX ст. - 92 двары, 629 жыхароў. Маёнтак - 1 двор, 5 жыхароў. Урочышча - 1 двор, 3 жыхара.
  • 1917 год - 110 двароў, 426 жыхароў.
  • 2002 год — 104 двары, 190 жыхароў
  • 2009 год — 126 чалавек[3]

Славутасьці

рэдагаваць

На могілках у Варонічах пахаваны беларускі паэт Рыгор Папараць.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533),
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі