Амінакісьлі

кляса арганічных злучэньняў

Амінакісьлі[1] (амінакарбонавыя кісьлі) — арганічныя злучэньні, у малекуле якіх адначасова ўтрымліваюцца карбаксыльныя і амінныя групы.

Агульная структура α-амінакісьляў, якія складаюць бялкі (акрамя праліна). Складныя часткі малекулы амінакісьлі — амінагрупа NH2, карбаксыльная група COOH, радыкал (адрозьніваецца ўва ўсіх α-амінакісьляў), α-атам вугляроду (па цэнтру).

Амінакісьлі могуць разглядацца як вытворныя карбонавых кісьляў, у якіх адзін або некалькі атамаў вадароду замененыя на амінныя групы.

Пералік пратэінагенных амінакісьляў рэдагаваць

назва абазначэньне[2]
аланін Ala
аргінін Arg
аспарагін Asn
аспарагінавая кісьля Asp
валін Val
гістыдын His
гліцын Gly
глутамін Gln
глютамінавая кісьля Glu
ізалеўцын Ile
леўцын Leu
лізін Lys
мэтыянін Met
пралін Pro
серын Ser
трыптафан Trp
трэанін Thr
тыразін Tyr
фэнілаланін Phe
цыстэін Cys

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Амінакісьля // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік. Укладальнік: А.Стасевіч, С.Варыёцкі.
  2. ^ Рейвн П., Эверт Р., Айкхорн С. Современная ботаника: В 2-х т. — М.: Мир, 1990. — Т. 1. — С. 57.