Рудзенск
Ру́дзенск[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Сьвіслачы і Пцічы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 2643 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 41 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Асіпавічы, вузел аўтамабільных на Вузьляны, Дукору, Праўдзінскі.
Рудзенск лац. Rudziensk | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Рудзенскі |
Вышыня: | 176 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2643 чал. (2019)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222850 |
СААТА: | 6244857905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′0″ пн. ш. 27°51′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 27.85° у. д.Каардынаты: 53°35′0″ пн. ш. 27°51′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 27.85° у. д. |
± Рудзенск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьРодзін або Рудзін (Rodin, Rudin) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Рудзенск упамінаецца ў ХІХ стагодзьдзі як вёска Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. З пабудовай Лібаўска-Роменскай чыгункі тут адкрылася чыгуначная станцыя, пры якой зьявіўся пасёлак. На 1888 год у Рудзенску было 14 двароў[4].
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Цітвянскай воласьці існавалі вёска Рудзенск (37 двароў), фальварак Рудзенск (8 двароў), сядзіба Рудзенск (7 двароў) і станцыя Рудзенск (4 двары)[5][a].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудзенск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету Сьмілавіцкага, з 12 лютага 1935 году — Пухавіцкага, з 6 ліпеня 1935 году — Сьмілавіцкага раёну. З 12 лютага 1938 да 20 студзеня 1960 году мястэчка было цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году Рудзенск атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 20 студзеня 1960 году Рудзенск уваходзіць у склад Пухавіцкага раёну.
У 2007—2009 гадох жыхары мястэчка праводзілі грамадзкую кампанію супраць будаваньня заводу пэстыцыдаў[6].
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 167 чал. (82 муж. і 85 жан.) у вёсцы Рудзенску, 67 чал. (33 муж і 34 жан.) у фальварку Рудзенску, 40 чал. (24 муж. і 16 жан.) у двары Рудзенску і 44 чал. (21 муж. і 23 жан.) на станцыі Рудзенску
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 204 чал. у вёсцы Рудзенску, 3 чал. у маёнтку Рудзенску і 174 чал. на станцыі Рудзенску; 1909 год — 204 чалавекі ў вёсцы Рудзенску, 3 чалавекі ў маёнтку Рудзенску і 174 чалавекі на чыгуначнай станцыі Рудзенску[7]; 1959 год — 5761 чал.; 1999 год — 3 тыс. чал.; 2000 год — 2800 чал.[8] або 3 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 3 тыс. чал.[10]; 2006 год — 2,9 тыс. чал.[11]; 2009 год — 2806 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 2725 чал.[13]; 2017 год — 2714 чал.[14]; 2018 год — 2680 чал.[15]; 2019 год — 2643 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Рудзенску працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць местачковыя лякарня і паліклініка.
Культура
рэдагавацьДзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Чыгуначная станцыя (пачатак ХХ ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Капліца могілкавая
Асобы
рэдагаваць- Таіса Бондар (1945—2005) — беларуская пісьменьніца, перакладніца
- Валер Дайнэка (нарадзіўся ў 1951 годзе) — беларускі музыка
- Яўген Паўловіч (нар. 1940) — беларускі балетнік, пэдагог
- Міхась Чарот (1896—1938) — беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч
Заўвагі
рэдагаваць- ^ РГИА. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 367.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 888.
- ^ Jelski A. Rudzieńsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 950.
- ^ Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раена (паводле перапісу 1897 г.)(недаступная спасылка)
- ^ Страсти вокруг химзавода (рас.) TUT.BY
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 173.
- ^ Валахановіч А. Рудзенск // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 126.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 428.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
- Алесь Карлюкевіч. Рудзенск літаратурны // Роднае слова, №10, 2021
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРудзенск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў